Перайсці да зместу

Тамерлан і Алёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
TamerlanAlena
Асноўная інфармацыя
Жанр r'n'b
Гады 2009 — цяперашні час
Краіна  Украіна
Мова песень руская
Склад
tamerlanalena.com

«TamerlanAlena» («Тамерлан і Алёна») — украінскі R&B-дуэт, створаны ў канцы 2009 года. З 2013 года ўдзельнікі знаходзяцца ў шлюбе.

Тамерлан і Алёна (Алена) Амаргаліева пазнаёміліся ў інтэрнэце, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Іх агульным інтарэсам была музыка, і яны вырашылі запісаць сумесны трэк[1].

Першым хітом дуэта «Тамерлан і Алёна» стала кампазіцыя «Хочу с тобой»[2], на якую быў зняты дэбютны кліп. Здымкі праходзілі ў ЗША, куды ў красавіку 2010 года музыканты прыехалі па запрашэнні амерыканскай кампаніі гуказапісу Universal. Там жа быў зняты і другі кліп на песню-лозунг «Всё будет хорошо». Тамерлан і Алёна запісалі шэраг песень сумесна з вядомымі артыстамі амерыканскай RnB-сцэны: выканаўца Super Sako прымаў удзел у запісу рымейк-трэка «Хочу с тобой», над многімі трэкамі дуэта працаваў таксама выканаўца Kobe.

Новы кліп Тамерлана і Алены на песню «Ты только мой» выйшаў у чэрвені 2011 года. Праз некалькі месяцаў дуэт прэзентаваў кампазіцыю «Не смотри назад», кліп на якую здымаўся ў Турцыі. Вясной 2012 года дуэт зняў кліп на песню «HEY YO» у Лос-Анджэлесе, пры падтрымцы каманды «Hollywood Production».

У 2013 годзе дуэт запісаў свой першы альбом «Пой со мной»[3], прэзентацыя якога адбывалася ў адным з кіеўскіх клубаў[4][5][6]. У гэтым жа годзе Тамерлан і Алёна прэзентуюць новы трэк «Мало мне», а потым і відэапрацу на аднайменную кампазіцыю. За 2014 і 2015 гады Тамерлан і Алёна выпусцілі некалькі трэкаў, сярод якіх «Держи меня», «Перемены».

У пачатку 2016 года адбылася прэзентацыя іх другога студыйнага альбома «Хочу с тобой». Вясной таго ж года яны адправіліся ў турнэ «Хочу с тобой show» у падтрымку альбома. Артысты наведалі гарады Украіны, а таксама Латвію, Літву, Германію, Ізраіль, Канаду і ЗША[7].

Вясной 2016 года выйшла новая відэа-праца дуэта на песню «Потоки ветра». У ліпені гэтага ж года выйшла новая відэа-праца на песню «Наши города». У сакавіку 2017 года адбылася прэзентацыя іх трэцяга студыйнага альбома «Потоки ветра», куды ўвайшлі трэкі, запісаныя ў розных стылях[8]. У тым жа 2017 годзе група змяніла назву на «TamerlanAlena»[9].

У ліпені 2013 года Тамерлан і Алёна згулялі вяселле ў рэстаранным комплексе пад Кіевам[10]. У студзені 2014 года ў іх нарадзіўся першынец Цімур[11][12].

Бацька Алены — былы старшыня Чаркаскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Чаркаскай вобласці Канстанцін Амаргаліеў. Першы час ён дапамагаў ёй у кар’еры спявачкі[13][14].

  • Пой со мной (2013)
  • Хочу с тобой (2016)
  • Потоки ветра (2017)
  • Хочу с тобой (2010)
  • Всё будет хорошо (2010)
  • Ты только мой (2011)
  • Не смотри назад (2011)
  • Город мечты (2011)
  • Hey Yo (2012)
  • Мало мне (2013)
  • Держи меня (2014)
  • Я буду (2015)
  • Потоки ветра (2016)
  • Наши города (2016)
  • Она не виновата (2017)
  • Покопокохай (2017) — першы ўкраінамоўны кліп дуэта.
  • Возврата NET/НЕТ (2018)
  • Рано (2019)