Тантыя Топі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тантыя Топі
маратхі: तांत्या टोपे
Дата нараджэння 1814 ці 1819
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1859(1859-04-18)[1]
Месца смерці
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Та́нтыя То́пі[2] (маратхі: तांत्या टोपे, сапраўднае імя Рамчандра Пандуранг[2]; каля 1814 — 18 красавіка 1859) — адзін з кіраўнікоў Індыйскга народнага паўстання 1857—1859 гадоў (Паўстанне сіпаяў). Па паходжанні маратхскі брахман.

Паплечнік і военачальнік Нана Сахіба — князя, правы якога як вярхоўнага правіцеля маратхаў англічане не прызналі. Удзельнік захопу і абароны Канпура ў чэрвені—ліпені 1857 года. Пасля падзення Канпура ў ліпені 1857 года Тантыя Топі разам з Лакшмі-Баі і іншымі разгарнуў партызанскую вайну супраць англічан, узначаліў партызанкі атрад у Гваліёры. Восенню 1858 года спрабаваў прарвацца ў Дэкан і ўзняць маратхаў на паўстанне, але быў вымушаны адступіць. У красавіку 1859 года ў выніку здрады Тантыя Топі быў выдадзены брытанскім уладам. Па прыгавору англійскага суда быў пакараны смерцю праз павешанне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tantia Tope // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]