Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
«Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона»
Выданне
Жанр: Літаратура для дзяцей, проза
Аўтар: Аксана Спрынчан
Мова арыгінала: беларуская
Дата першай публікацыі: 2013

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну[1], зборнік гісторый з жыцця адной сям’і. Аўтар — Аксана Спрынчан.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кніга ўяўляе сабой зборнік гісторый з жыцця сям’і — сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан[2].

Кніга складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў, якімі дзеліцца дачэта пісьменніцы — Альжбэта. У гэтых гісторыях багата рыфмаў, гульняў (у словы і са словамі), і карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніга вучыць юнага чытача прыслухоўвацца да беларускіх словаў, знаходзіць у іх схаваныя сэнсы і сугуччы. Некаторыя аповеды пабудаваны як цікавыя гульні, якія вучаць адшукаць словы ў словах, рыфмаванню імёнаў[3].

Па словах самой аўтаркі гэта не проста кніга пра яе сям’ю, а кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я не менш цікавая, вясёлая і эксклюзіўная[4].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

А. Спрынчан са сваёй кнігай «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў». XXI Міжнародная кніжная выстава (Мінск, 08.02.2014)
  • Начны бажнік
  • Горад, які можна пабіць
  • Настрой без рыфмы
  • «У балоце ля Лысай Гары»
  • Смажаныя вожыкі
  • Шкадаванне Дзюймовачкі
  • Ці жахлівей жуйкі за дождж?
  • Паганкі сапраўдныя, альбо ўпрыгожаныя
  • Еш не еш – усё адно смешна
  • Дзеялоў
  • Яшчэ адна начная гісторыя
  • Падзенне на Беларусь
  • Альж-бэта-карацін[5]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[8].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аксана Спрынчан. Прэмія Гедройца (31 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
  2. І мамана, і дачэта… “Будзьма ў Лунінцы”. Будзьма беларусамі! (9 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
  3. Богуш Святлана Крышку пра кніжку. Вясёлка (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
  4. Кожная пісьменніца павінна нарадзіць хоць аднаго чытача // Кніганоша : газета. — Мн.: ЗБС «Бацькаўшчына», кастрычнік, 2013. — № 22. — С. 1.
  5. Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
  6. Поўны спіс намінантаў на прэмію. 40. Прэмія Гедройца (31 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
  7. Дзіцячая літаратура. ПрайдзіСвет. Праверана 29 мая 2015.
  8. Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага. Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.