Перайсці да зместу

Тахеаметрычная здымка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тахеаметры́чная зды́мка[1] — від тапаграфічнай здымкі мясцовасці з выкарыстаннем тахеометра.

Тахеометр Leica TC1100

Пры тахеаметрычнай здымцы вымяраюцца гарызантальныя і вертыкальныя вуглы і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем здымкі з’яўляюцца пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, тахеаметрычныя і іншыя хады.

Паводле даных тахеаметрычнай здымкі складаюцца тапаграфічныя карты маштабаў 1:500—1:5000 і планы мясцовасці, на якіх гарызанталямі адлюстроўваецца рэльеф.

Выкарыстоўваецца тахеаметрычная здымка пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будаўніцтве прамысловых, грамадзянскіх і іншых аб’ектаў, у геолагаразведцы. Яе выкарыстанне асабліва выгадна для здымкі вузкіх учаскаў мясцовасці пры трасіроўцы лінейных збудаванняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]