Таццяна Мікалаеўна Караткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таццяна Караткевіч)
Таццяна Караткевіч
Дата нараджэння 8 сакавіка 1977(1977-03-08) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя БСДП (Г), «Гавары праўду!»
Член у
Род дзейнасці палітык
Месца працы
Бацька Мікалай
Дзеці сын Елісей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Мікалаеўна Караткевіч (нар. 8 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык, псіхолаг, дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырасла ў рабочай сям’і, скончыла сярэднюю школу № 62 г. Мінска. Выпускніца факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Уваходзіла ў юнацкую зборную СССР па веласпорце.

Працавала выкладчыцай псіхалогіі ў ДІКСТ БДУ і БДПУ імя М. Танка. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Мінска.

Сябра БСДП «Грамада». У кампаніі «Гавары праўду» з мая 2010 года. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у 2012 ― балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Кальварыйскай выбарчай акрузе Мінска.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года. У ходзе выбарчай кампаніі прасоўвае ідэю мірных перамен кааліцыі «Народны рэферэндум», якая аб’ядноўвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і рух «За Свабоду»[1]. Пазіцыяніравала сябе як адзіная дэмакратычная альтэрнатыва[2].

Балатавалася ў Палату прадстаўнікоў на выбарах 2016 года. Аднак з яе акругі прайшла Ганна Канапацкая. Палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў меркаванне, што Таццяне Караткевіч, якая набыла да гэтага часу пэўную вядомасць, папулярнасць, улады вырашылі не дадаваць больш палітычнай вагі[3].

Выключана з БСДП у часе парламенцкай выбарчай кампаніі 2016 г. праз адсутнасць лаяльнасці да партыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, муж Віктар працуе аўтаслесарам, сын Елісей. З мужам Таццяна пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Літве на адным з апазіцыйных з’ездаў[4].

Зноскі

  1. Галоўная ідэя «Народнага рэферэндуму» ― вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускага грамадства.
  2. Таццяна Караткевіч на рэгістрацыі кандыдатаў. Наша ніва, 10 верасня 2015.
  3. svaboda.org
  4. Елена Васильева. Наш округ. Татьяна Короткевич // Белорусская газета. — Мн.: 2012, 31 августа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]