За Свабоду (рух)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
А. Мілінкевіч — заснавальнік аб'яднання.

Рух «За Свабоду» — аб'яднанне грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.

У 2007 годзе Рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008 годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».

Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заяўляў на online-канферэнцыі «Радыё Свабода»[1] лідар Руху «За Свабоду», колькасць актыўных прыхільнікаў Руху складае паўтары тысячы чалавек. У 2018 годзе іх налічвалася каля 700, але ніхто з іх не быў прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў або мясцовых саветах Беларусі[2].

Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» з'яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялога Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.

З вясны 2007 года Рух «За Свабоду» спрабаваў легалізавацца. Чатыры разы[3] праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» як «праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне». Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]