Таццяна Міхайлаўна Яршова
Таццяна Міхайлаўна Яршова | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
Народны артыст Беларусі (1992) |
Таццяна Міхайлаўна Яршова (нар. 13 лістапада 1952, Рыга) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі — Валянцін Бліноў і Марына Сізава).[1] Пасля сканчэння вучылішча працавала ў тэатры оперы і балета Латвіі .
З 1976 года — салістка, з 1990 года[2] — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танцоўшчыца класічнага плана. Яе творчую індывідуальнасць вызначаюць эмацыянальная выразнасць, тонкі густ, музыкальнасць, адчуванне стылю. Сярод партый на беларускай сцэне: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Раймонда («Раймонда » А. Глазунова), Нэле («Ціль Уленшпігель» Я. Глебава), Жызэль («Жызэль » А. Адана), Сільфіда («Сільфіда » Х. Левенскольда), Фрыгія («Спартак » А. Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален » Ф. Герольда ), Блудніца («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1974, другое месца і сярэбраны медаль) і Маскве (1977, трэцяе месца і бронзавы медаль)[3]
- Дыплом Першага Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў балета імя Сяргея Дзягілева ў Маскве як лепшы педагог-рэпетытар (1992)[2]
Зноскі
- ↑ РУССКИЕ ЛАТВИИ
- ↑ а б ТАТЬЯНА ЕРШОВА на афіцыйным сайце Вялікага тэатра Беларусі
- ↑ ЕРШОВА ТАТЬЯНА МИХАЙЛОВНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Міхайлаўна Яршова // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.