Таццяна Равяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Равяка
Род дзейнасці праваабаронца
Дата нараджэння 17 студзеня 1968(1968-01-17) (56 гадоў)
Месца нараджэння

Таццяна Равяка (нар. 17 студзеня 1968, Салігорскі раён) — беларуская праваабаронца.

Адна з першых праваабаронцаў Беларусі, удзельнічала ў стварэнні сучаснай праваабарончай супольнасці. З 2010 па 2018 гады ўзначальвала Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава — была прэзідэнтам БДПЧ[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў пасёлку Мірны, але жыла яна там зусім нядоўга, бо бацькі пераехалі ў Салігорск[2]. Вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1991 годзе прыйшла на працу ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Разам з Алесем Бяляцкім удзельнічала ў стварэнні праваабарончанчага цэнтра «Вясна». У 2006 годзе паступіла на Вышэйшы міжнародны курс па абароне правоў чалавека ў Варшаве. Была прэзідэнтам Беларускага дома правоў чалавека ад сакавіка 2010 года да скасавання гэтай пасады ў ліпені 2018. Выступала як эксперт на тэлеканале «Белсат»[3]. У 2014 годзе як прадстаўніца праваабаронцаў Беларусі ўдзельнічала ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[4].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Трагедия на Немиге / Авт. лит. проекта П. В. Степаненко, Т. И. Ревяко. — Влн.: GUDU RAŚTIJOS DRAUGIJA, 2000 — 608 с. ISBN 9955-437-03-0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]