Алесь Бяляцкі
Алесь Віктаравіч Бяляцкі | |
---|---|
![]() | |
А. Бяляцкі ў Варшаве, 14.1.2011 | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Алекса́ндр Ви́кторович Беля́цкий |
Род дзейнасці | Праваабарончая |
Дата нараджэння | 25 верасня 1962[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Віктар Усцінавіч Бяляцкі (1928—2011) |
Маці | Ніна Аляксандраўна (1935–1994) |
Жонка | Наталля Пінчук |
Дзеці | сын Адам Аляксандравіч Бяляцкі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі (нар. 25 верасня 1962, г. п. Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, палітвязень і вязень сумлення[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў беларускай сям’і, бацька родам з Рагачоўскага, маці з Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. У 1965 г. сям’я вярнулася ў Беларускую ССР на пастаяннае жыхарства ў г. Светлагорск (Гомельская вобласць). Выпускнік сярэдняй школы № 5 г. Светлагорска.
У 1984 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура» (кваліфікацыя — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Падчас вучобы сябраваў з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, а тады — студэнтамі Анатолем Сысом, Эдуардам Акуліным, Сяржуком Сысом, Анатолем Казловым. Падчас вучобы выступіў з першымі літаратуразнаўчымі артыкуламі. (Літаратура і мастацтва,1984 г.)
Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Тэрміновую вайсковую службу ў 1985-86 гг. праходзіў механікам-вадзіцелем браніраванага цягача ў артылерыйскай знішчальнай супрацьтанкавай батарэі пад г. Екацярынбургам (у той час Свярдлоўск), Расія.
З 1981 года браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху[4]. Быў сябрам падпольнай групы моладзі: Беларускай канспірацыйнай партыі «Незалежнасць», якая ставіла на мэце спрыяць выхаду Беларусі з СССР і ўтварэнні незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы[5]. Група мела статут і праграму, працавала праз легальныя нефармальныя моладзевыя аб’яднанні «Талака», «Тутэйшыя», выдавала нелегальны часопіс “Бурачок” [6], была ініцыятарам правядзення першых у Беларусі мітынгаў (Дзяды ў 1987 і 1988 г.)[7], акцыяў пратэсту (воднае ралі супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГРЭС (1987 г.)[8], мітынг супраць разбурэння Верхняга гораду ў Мiнску (1988 г.)[9], дэманстрацыя і мітынг у Курапатах (1988 г.)[10].
Алесь Бяляцкі друкаваўся ў тагачасных падпольных выданнях, часопісах «Бурачок»[11] і «Вера»[12]. Быў заяўляльнікам мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гг. З’яўляўся адным з арганізатараў Першага вальнага сойму беларускіх суполак.
Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986—1989 гг. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі[13]. Быў пад пагрозай выключэння з аспірантуры, але грамадскую дзейнасць не спыніў[14]. Браў удзел у паседжаннях Камэтэта-58[15], у 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі «Беларускі народны фронт». У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі «Беларуская каталіцкая грамада».
У 1989 г. закончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР[13]. У 1989 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 г. па конкурсу быў абраны калектывам музея на пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Працаваў дырэктарам музея з кастрычніка 1989 г. па жнівень1998 г. Падчас працы Алеся Бяляцкага ў музеі былі адчыненыя экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў г. Мінску на Траецкім прадмесці (1991 г.), у філіях музея: «Беларускай хатцы» ў г. Мінску на вул. Рабкораўская 14 (1991 г.), «Фальварак Ракуцёўшчына» ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна (1991 г.), у г. Яраслаўлі (1993 г.). У будынках музея напачатку 90-х гадоў праходзілі шматлікія культурніцкія і грамадскія мерапрыемствы, сходы дэмакратычных сілаў[16], паседжанні Управы і Сойму Беларускага народнага фронту, малітоўныя службы грэка-католікаў. У будынку музея ў 1990 г. мела юрыдычны адрас і пачынала працу рэдакцыя адной з першых дэмакратычных газетаў у Беларусі «Свабода». Алесь Бяляцкі прадаставіў юрыдычны адрас музея для рэгістрацыі дзесяткаў няўрадавых араганізацыяў, які ў тыя гады было цяжка знайсці, у тым ліку Праваабарончаму цэнтру «Вясна» і Цэнтру «Супольнасць»[17]. Запрасіў у літаратурны музей М.Багдановіча на працу маладых беларускіх пісьменнікаў Паліну Качаткову, Эдуарда Акуліна, Сяргея Вітушку, Алеся Астраўцова.
Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1991—1996 гг. 20 жніўня 1991 г. разам з іншымі 29 дэпутатамі мінгарсавета, на наступны дзень пасля путчу ГКЧП, выступіў з адкрытым зваротам да жыхароў Мінска «захоўваць вернасьць законна абраным органам улады і дамагацца ўсімі канстытуцыйнымі мэтадамі спыненьня дзейнасьці Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы»[18]. 5 верасня 1991 года пасля прыняцця Мінгарсаветам рашэння аб выкарыстанні нацыянальнай сімволікі, А.Бяляцкі прынёс бела-чырвона-белы сцяг у залу паседжання дэпутатаў, затым гэты сцяг першы ў краіне быў афіцыйна вывешаны над будынкам Мінгарсавета[17].
Сакратар Управы БНФ (1996—1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (1999—2001)[19].
У 1996 годзе заснаваў гарадскую мінскую арганізацыю Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які 15 чэрвеня 1999 года пераўтварыўся ў рэспубліканскае Грамадскае аб’яднанне Праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадcкае аб’яднанне "Праваабарончы цэнтр «Вясна» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. З тых часоў вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя працуе без рэгістрацыі[20].
Старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (2000—2004)[19].
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH) — (2007—2016)[20].
Сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў (1995 г.)[21] і Беларускага ПЭН-цэнтра (2009 г.)[22].
4 жніўня 2011 г. быў затрыманы Дэпартаментам фінансавых расследванняў, затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА г. Мінску[23].
24 лістапада 2011 г. быў асуджаны па ч.2. арт. 243 КК (утайванне даходаў у асабліва буйным памеры) на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці[24]. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. А. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія былі атрыманы на яго рахункі ў банку, выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць. Раней у тым жа годзе беларускія ўлады скіравалі Літве запыт у справе фінансавання беларускай апазіцыі, Алеся Бяляцкага ўдалося прызнаць вінаватым у тым ліку ў выніку таго, што адказ на гэты запыт не быў добра прадуманы літоўскім бокам. Літоўскі дыпламат Рэнатас Юшка пазней пракаментаваў гэта так: «Для Літвы гэта вялікае паражэнне на міжнароднай арэне і я ўсё яшчэ адчуваю пэўнае пачуццё віны з-за Алеся. Калі я яшчэ быў адказным за каардынацыю такіх справаў, то нам удавалася прадухіляць падобныя здарэнні». Беларускія праваабаронцы, а таксама кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу, урады краін ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі А. Бяляцкага палітычным вязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу[25]. 15 верасня 2011 г. адмысловую рэзалюцыю па справе А.Бяляцкага прыняў Еўрапейскі парламент[26]. З патрабаваннем аб вызваленні А.Бяляцкага да беларускага ўраду звярталіся Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек[27], прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан[28], старшыня АБСЕ Эйман Гілмар[29], спецыяльны дакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН ппа правах чалавка Міклаш Харасці[30].
Тэрмін зняволення адбываў у папраўчай калоніі № 2 г. у г. Бабруйску. Працаваў упакоўшчыкам у швейным цаху[31].
Неаднаразова караўся адміністрацыяй калоніі за «парушэнне правілаў паводзінаў асуджаных»[32], быў прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму» на падставе чаго быў пазбаўлены амністыі ў 2012 годзе[33], пазбаўляўся спатканняў з роднымі і перадачаў[34].
У калоніі напісаў шмат тэкстаў на літаратуразнаўчыя тэмы, эсэ, успаміны, якія перадаваліся на волю ў лістах[35].
Падчас зняволення ў абарону Алеся Бяляцкага была разгорнутая беспрэцэндэнтная кампанія міжнароднай салідарнасці[36].
А. Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 г.
4 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага[37].
У рамках пагрому грамадскіх арганізацый Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года[38]. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнай справе актывіст сумеснай заяваю дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[38][39].
Узнагароды і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]
- У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавел уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць[40].
- Прэмія імя Пера Ангера. «Per Anger Prize». Швецыя. 2006 г[41].
- Прэмія свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. «Andrei Sakharov Freedom Award». Нарвегія. 2006 г[42].
Ганаровы грамадзянін г. Генуі (правінцыя Лігурыя, Італія) з 2010 г.
- Нацыянальная прэмія ў абарону правоў чалавека. «Праваабаронца 2011 года». Беларусь. 2011 г[43].
- Дыплом за свабоду слова. Нарвежскі саюз пісьменнікаў. «Ytringsfrihetsprisen 2011». Нарвегія. 2012 г[44].
Ганаровы грамадзянін г. Парыжа з 2012 г[45].
- Прэмія Леха Валенсы. «Nagroda Lecha Walesy 2012» Польшча. 2012 г.
- Прэмія імя Вацлава Гавела за правы чалавека. Першы лаўрэат ад заснавання прэміі. «Vaclav Havel Human Rights Prize 2013». Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і фондам Charta 77. Страсбург. 2013 г[46].
- Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча. Беларускі ПЭН-цэнтр. Беларусь. 2014 г[47].
- Абаронца Грамадзянскіх Правоў Года — 2014. «Civil rights defender of the year 2014» Швецыя. 2014[48].
- Ганаровы грамадзянін Сіракузаў (Сіцылія, Італія) з 2014 г[49].
- Вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру пяць разоў. У 2006 і 2007 гг[50]. У 2012 годзе ізноў быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Еўразвязу[51]. 2 лютага 2013 года быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міра, нарвежскім парламэнтарыем Янам Санэрам. У 2014 г. дэпутаты польскага парламента вылучылі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру. Пад намінацыяй падпісаліся 160 польскіх дэпутатаў[52].
- Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[53].
- Прэмія «За правільны лад жыцця»(укр.) бел. (прысуджана «Вясне» ды Алесю Бяляцкаму)[54].
Адлюстраванне арышту ў культуры[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітры Плакс 14.02.2013 г. зрабіў пастаноўку на Радыё Швецыі пра Алеся Бяляцкага[55].
- Кніга Віктара Сазонава «Паэзія прозы» 2013 г. прысвечана Бяляцкаму Алесю. У адным з яе апавяданняў «Паштоўка палітвязня» змешчаны сюжэт пра А. Бяляцкага[56].
- Уладзімір Сіўчыкаў:эсэ «Гэтае салодкае слова — свабода!» у падборцы «Начныя нататкі». Дадатак Літаратурная Беларусь № 4 (92) у газеце Новы Час. 25 красавіка 2014 / № 16 (385)[57].
- Уладзімір Някляеў. Верш Рымцелі. На 50-годдзе праваабаронцы Алеся Бяляцкага[58].
- Сяржук Сыс — верш «Алесю Бяляцкаму»[59].
- Скобла Міхась — эсэ «Ліст да Алеся Бяляцкага»[60].
- Мастацкі фільм «Выше неба» (рэжысёр: Дзмітры Марынін, Андрэй Курэйчык, 2012 г.): у эпізодзе паказаны сюжэт з навін тэлеканала «Беларусь-1» аб затрыманні Алеся Бяляцкага (56 хвіліна)[61].
- Дакументальны фільм «Свечка праўды Алеся Бяляцкага» (сцэнарыст Паліна Сцепаненка, 2011, Беларусь)[62].
- Дакументальны фільм «Вясна» (рэжысёр — Вольга Швед, 2012 г., Беларусь)[63].
- Дакументальны фільм «Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) Алеся Бяляцкага. (рэжысёр Эрлінг Борген, 2015, Нарвегія)[64].
- Дакументальны фільм «1050 дзён самоты» (рэжысёр Алег Дашкевіч, 2014, Беларусь)[65].
- Мастак Ай Вейвей. Выява Алеся Бяляцкага зробленая з дэталяў канструктара «Лега» вядомым сучасным кітайскім мастаком-дысідэнтам Ай Вейвенем. Твор прадстаўлены на выставе «След» у музеі Хішхорн у Вашынгтоне[66].
- Партрэт Алеся Бяляцкага. Мастак — Уладзімір Вішнеўскі. У кнізе «Халоднае крыло Радзімы»[67]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Літаратура і нацыя»[68]. — Мн., 1991.
- «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера». — Мн., 2006.
- «Асьвечаныя беларушчынай»[69]. — Мн., 2013[70]. Кніга была занесена ў спіс рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь[71].
- «Іртутнае срэбра жыцьця»[72]. — Мн., 2014. Кніга прысвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі, і адлюстроўвае два гады жыцця аўтара. Напісана падчас зняволення, складаецца з лістоў з успамінамі і развагамі[73].
- «Халоднае крыло Радзімы»[67]. — Вільня, 2014.
- «Бой з сабой» — Мн, 2016 г[74].
- 20-Я Вясна. /Зборнік эсэ і ўспамінаў сяброў Праваабарончага цэнтра «Вясна»/—Мінск, 2016. — 204с. (А.Бяляцкі С.7-20; 189—203.[75])
Укладанні[правіць | правіць зыходнік]
- Сыс,А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі.— Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
- Сыс,А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.
- Юхнавец, Я. Сны на чужыне. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 220 с. ББК 84(4Бел)6 ІSBN 5-340-01255-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.240-249. ISBN 978-0-929849-42-3.
- Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 992 с. С.105-132. ISBN 978-9955-773-69-6.
- Каліноўскі,В. Справа Бяляцкага. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2012. — 364с. ISBN 978-0-929849-49-2.
- Наша вясна. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Гісторыя ў асобах. — Вільнюс: Gudas, 2012. — 216с. С.9-26.
- Тамковіч, А. Лёсы. — СПб: Невский простор, 2010. — 472 с. — С. 199—209. ББК 84 УДК 823 ISBN 978-594-7161-69-4.
- Смяротнае пакаранне ў Беларусі. — Вільня: 2015. — 300с. Прадмова А.Бяляцкага С.3-6.
- Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.134-135) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988—2009. / пад. рэд. В.Булгакава, А.Дынько. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі; Мінск: палітычная сфера, 2011. — 576 с. (С.59-60,97). ISBN 83-60456-33-Х.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134194349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/?utm_source=pen.org&utm_medium=popup&utm_campaign=support-pen-belarus-petition Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Amnesty International признала Беляцкого узником совести Архівавана 27 жніўня 2017.
- ↑ [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. C.16]
- ↑ [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.177]
- ↑ [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.180]
- ↑ Дзяды 1987 відэа
- ↑ 29.4.1987 у Друі стартавала воднае ралі пратэсту супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС
- ↑ Абарона Верхняга гораду
- ↑ Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор
- ↑ «Бурачок»
- ↑ Вера
- ↑ 13,0 13,1 http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html
- ↑ [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.22]
- ↑ [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.169]
- ↑ Супольнае паседжанне Сойма БНФ, Рабочага Саюзу Беларусі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі 19 жніўня 1991 па ГКЧП
- ↑ 17,0 17,1 [Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.166. — ББК 84, УДК 823.]
- ↑ Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»
- ↑ 19,0 19,1 [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.35) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- ↑ 20,0 20,1 Праваабарончы цэнтр «Вясна»
- ↑ Асабiстыя старонкi сяброу СБП
- ↑ Пісьменнікі ў зняволенні
- ↑ Арышт Алеся Бяляцкага. Рэакцыі
- ↑ Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=84130
- ↑ European Parliament resolution of 15 September 2011 on Belarus: the arrest of human rights defender Ales Bialatski
- ↑ Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
- ↑ Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй (увесь працэс)
- ↑ Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
- ↑ Миклош Харашти призывает освободить и реабилитировать Беляцкого
- ↑ АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ
- ↑ За сем месяцаў у калоніі Бяляцкі атрымаў сем спагнанняў
- ↑ Бяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі
- ↑ Бяляцкага пазбавілі перадачы і спаткання http://nashaniva.by/?c=ar&i=78253
- ↑ Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка
- ↑ 100 тысяч салідарных з Алесем Бяляцкім (+ мапа салідарнасці)
- ↑ августа — Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси
- ↑ 38,0 38,1 Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их!(руск.) . Amnesty International (22 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ http://afn.by/news/i/74799
- ↑ Белорусская неделя в Стокгольме.
- ↑ Белорусский правозащитник А.Беляцкий выдвинут на Нобелевскую премию мира
- ↑ В Минске вручены премии за защиту прав человека
- ↑ Ytringsfrihetsprisen 2011: Ales Bjaljatski
- ↑ Aleś Bialacki laureatem Nagrody Lecha Wałęsy
- ↑ Прэмія Вацлава Гавела прысуджаная Алесю Бяляцкаму
- ↑ Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча
- ↑ Шведская правозащитная организация Civil Rights Defenders назвала Алеся Беляцкого Защитником гражданских прав года Архівавана 25 жніўня 2017.
- ↑ Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы
- ↑ Алесь Бяляцкі
- ↑ атрымае Алесь Бяляцкі Нобелеўскую прэмію
- ↑ Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ 2020 Announcement – Press Release . rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (1 кастрычніка 2020). Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Алеся Бяляцкага Архівавана 25 жніўня 2017.
- ↑ Паэзія прозы Архівавана 25 жніўня 2017.
- ↑ Гэта салодкае слова — свабода!
- ↑ РЫМЦЕЛІ. Алесю Бяляцкаму
- ↑ Алесю Бяляцкаму
- ↑ Ліст да Алеся Бяляцкага
- ↑ «Выше неба»
- ↑ Алесь Бяляцкі: праваабаронца, літаратуразнаўца, чалавек
- ↑ «Вясна», дак. фільм пра Алеся Бяляцкага.
- ↑ A Heart That Never Dies
- ↑ 1050 дзён самоты
- ↑ На экспозиции в Вашингтоне представлены изображения, сделанные из кусочков конструктора «Лего».
- ↑ 67,0 67,1 Халоднае крыло Радзімы.
- ↑ Літаратура і нацыя.
- ↑ Асьвечаныя беларушчынай.
- ↑ Вышла книга Беляцкого «Асьвечаныя беларушчынай» . Политика. Хартия'97 (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 7 лютага 2013.
- ↑ Сяргей Макарэвіч Кнігу Бяляцкага забаранілі да ўвозу ў Беларусь (недаступная спасылка). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 23 снежня 2014.
- ↑ Іртутнае срэбра жыцьця.
- ↑ Вышла книга Алеся Беляцкого "Іртутнае срэбра жыцьця" . БелаПАН (14 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
- ↑ Бой з сабой
- ↑ 20-Я Вясна.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- FreeAles создание и управление сайтом — FIDH Архівавана 27 красавіка 2013.
- Асобы
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Сартавальскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Талакі
- Члены Каардынацыйнай рады
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Праваабаронцы Беларусі
- Палітвязні Беларусі
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
- Дысідэнты Беларусі
- Праваабарончы цэнтр «Вясна»
- Лаўрэаты прэміі імя Сахарава