Таццяна Уладзіміраўна Троіна
Нарадзілася |
30 чэрвеня 1981 (43 гады) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рост | 185 см |
Вага | 76 кг |
Пазіцыя | лёгкі форвард |
Школа | РВАР (Мінск) |
Каледж | Індэпендэнс Камюніці Каледж |
Клубная кар’ера[* 1] | |
|
Таццяна Уладзіміраўна Троіна (нар. 30 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыі форварда.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў мінскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандр Лазоўскі. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага резерву ў Мінску. Разам са зборнай стала 4-й на Чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1997 года. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа навучалася ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны па спецыяльнасці гасцінічна-рэстаранны бізнэс[1].
Выступала за польскі клуб «Лотас Гдыня».
Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011 і 2015. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 13.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня
- Ігракі «Надзежды» Арэнбург
- Ігракі ЖБК Тыргавіштэ
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе