Перайсці да зместу

Тэквандо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таэквандо)
Тэквандо на Алімпійскіх гульнях у Пекіне

Тэквандо[1], таэквандо́[1], тхэквандо[1] (па-карэйску: 태권도) — карэйскае адзінаборства. Характэрная асаблівасць тэквандо — ногі ў паядынку выкарыстоўваюцца больш актыўна, чым рукі. Звышзадачай тэквандо ў старажытнасці было выбіванне вершніка з сядла. Слова «тэквандо» складаецца з трох словаў: «тэ» — нага, «квон» — кулак (рука), «-до» — мастацтва, шлях тэквандо, шлях да ўдасканалення (шлях рукі і нагі). Па вызначэнні Чхвэ Хон Хі, «тэквандо азначае сістэму духоўнай трэніроўкі і тэхніку самаабароны бяз зброі, нароўні са здароўем, а таксама кваліфікаваным выкананнем удараў, блокаў і скачкоў, выкананых галаруч і нагамі для паражэння аднаго ці некалькіх супернікаў».

У Беларусі секцыі тэквандо з’явіліся ў 1980-х гадах[1]. У 2000 годзе Беларуская федэрацыя тэквандо была прынята ў еўрапейскую федэрацыю[1]. Зборная каманда Беларусі на XV чэмпіянаце свету 2002 года ў Карэі заняла 8-е агульнакаманднае месца. Сярод беларускіх спартсменаў прызёры чэмпіянатаў свету: М. Жураўская і А. Чарняўская (2001, 2002), Ю. Сухавіцкая (1998), А. Маракоў, В. Міхельсон, К. Шуша (2000) і іншыя.