Тока (дынастыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб сям'і Тока

Тока (італ.: Tocci, грэч. Τόκκοι) — знатная італьянская сям'я з Беневента, якая мела ламбардскія карані. У канцы XIV - пачатку XV стагоддзя яе прадстаўнікі кіравалі Іанійскімі астравамі і Эпірскім царствам.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым вядомым членам дынастыі стаў Угаліна Тока, які быў вялікім сенешалем нямецкага імператара Генрыха VI у 1195 годзе.[2][3]

У 1330-х гадах Гульельма Тока стаў кіраўніком вострава Корфу, які належаў Неапалітанскаму каралеўству.[1][4] Яго сын Леанарда I Тока ў 1357 годзе атрымаў тытул графа Кефалініі і Закінфа і да сваёй гібелі ў 1376 годзе паспеў захапіць астравы Ітака і Лефкас, а таксама порт Воніца.[1][2][5]

Яго сынамі былі Карла I Тока і Леанарда II Тока. Апошні кіраваў Закінфам на ўмовах апанажу, і яго дачка Феадора Тока стала першай жонкай Канстанціна XI Палеалога. Сваёй жаніцьбай на дачцэ герцага Афін Нерыа I у 1395 годзе Карл змог захапіць Карынф і Эліду, але ў далейшым гэтыя ўладанні былі адняты візантыйцамі.[1][6] Ён прыняў удзел у грамадзянскай вайне албанскіх плямёнаў, але ў 1411 годзе стаў кіраўніком горада Яніна, атрымаўшы ў спадчыну гэты тытул ад свайго дзядзькі Ісава дэ Буандэльмонці. Да 1415 годзе Карла захапіў дэспатат Арты, у апошні раз аб'яднаўшы спрадвечныя ўладанні Эпірскага царства.[1][7]

Калі ён памёр у 1429 годзе, уладу сталі аспрэчваць яго пяцёра незаконнанароджаных сыноў і пляменнік Карла II Тока (сын Леанарда II). Па просьбе сыноў Карла ў канфлікт умяшалася Асманская імперыя, і ў 1430 годзе была захоплена Яніна, а на наступны год — большая частка Эпіра. Карла II кіраваў з Арты ў якасці іх васала аж да сваёй смерці ў 1448 годзе.[1][8] Праз год горад быў захоплены туркамі, і спадчыннік Карла Леанарда III Тока пераехаў у Ангелокастран; а пасля яго падзення ў 1460 годзе адправіўся на Іанічныя астравы. Імі ён кіраваў да 1479 года, калі іх захапілі туркі.[1][8] Леанарда з сям'ёй бег у Неапаль. Яго сын Карла III Тока і наступныя прадстаўнікі дынастыі працягвалі называць сябе тытулярнымі дэспатамі Арты аж да XVII стагоддзя.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Kazhdan (1990), p. 2090
  2. а б Miller (1908), p. 292
  3. Cawley, Ugolino Tocco
  4. Cawley, Guglielmo Tocco
  5. Fine (1994), p. 354
  6. Fine (1994), pp. 431, 434, 543
  7. Fine (1994), pp. 356—357, 543
  8. а б Fine (1994), pp. 544, 563

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cawley, Charles. Medieval Lands Project: Counts of Kefalonia (Tocco). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 28 чэрвеня 2010.
  • Fine, John Van Antwerp (1994). The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. University of Michigan Press. ISBN 978-0472082605.
  • Kazhdan, Alexander, рэд. (1991). Oxford Dictionary of Byzantium. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-504652-6.
  • Miller, William (1908). The Latins in the Levant: A history of Frankish Greece (1204–1566). New York: E.P. Dutton and Co.