Карла I Тока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла I Тока
Цар эпірскі
1411 — 1429
Папярэднік Джорджыа дэ' Буандэлмонці
Пераемнік Карла II Тока 
Граф Кефалініі і Закінфа
1375/1377 — 1429
Папярэднік Леанарда I Тока
Пераемнік Карла II Тока 

Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 4 ліпеня 1429
Род Тока
Бацька Леанарда I Тока[d]
Маці Мадаліна Буандэлмонці[d]
Жонка Франчэска Акцыяёлі[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карла I Тока — кіраўнік Эпірскага царства з 1411 па 1429 гады, граф Кефалініі і Закінфа з 1376 па 1429 гады.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Карла I быў сынам графа Кефалініі і Закінфа Леанарда I Тока і сёстры валадара Эпіра Ісава дэ' Буандэлмонці Мадаліны дэ' Буандэлмонці. Маці яго бацькі была Маргарыта Арсіні, сястра цароў эпірскіх і графаў Кефалініі Мікалая Арсіні і Іаана II Арсіні. Такім чынам, Карла меў падставы прэтэндаваць на трон гэтай балканскай дзяржавы.

Здабыццё ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Граф Кефалініі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці свайго бацькі ў 1376 годзе, Карла атрымаў графства Кефалінія і Закінф. Яму прыйшлося дзяліць уладу са сваім братам Леанарда II, які атрымаў востраў Закінф у якасці апанажу ў 1399 годзе. Быўшы пляменнікам афінскага герцага Нікало Акцыяёлі, Карла прэтэндаваў на гарады Карынф і Мегара, а таксама валодаў часткай Эліды з 1402 да 1427 года. Тады візантыйцы разбілі яго флот у бітве каля Эхінадаў.

Цар эпірскі[правіць | правіць зыходнік]

Карла таксама кантраляваў некалькі эпірскіх крапасцей, уключаючы Гіракастру. Пасля таго, як у лютым 1411 гады былі зрынуты ўдава яго дзядзькі Ісава і яе сын, Карл захапіў Яніну. У далейшым яму прыйшлося сутыкнуцца з албанскімі правадырамі, самым небяспечным з якіх быў кіраўнік Арты Якуб Буа Шпата.

Нягледзячы на перамогу ў 1412 годзе Якуба Буа Шпата над Тока, албанцы так і не змаглі заняць Яніну. Неўзабаве памёр Марыс, а Якуб загінуў у 1416 годзе. Скарыстаўшыся гэтым, Карла ў 1416 годзе захапіў Арту. Кантроль над горадам ён даручыў малодшаму брату Леанарда II, пасля чаго клан Тока авалодаў асноўнымі гарадамі Эпіра. У 1415 годзе Карл атрымаў ад візантыйскага імператара Мануіла II Палеалога тытул дэспата, хоць у далейшым ён ваяваў з візантыйскімі сіламі ў Марэі за Эліду.

Спадчыннікам Карла стаў яго пляменнік Карла II Тока, сын Леанарда II Тока. Пляменніца Карла Крэуса[1] стала жонкай Канстанціна XI.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ад шлюбу з Франчэскай Акцыяёлі ў Карла не было дзяцей. Але ад служанак цар пакінуў пяць незаконнанароджаных сыноў:

  • Мемнонэ з Акарнаніі;
  • Эрколе;
  • Турна;
  • Антоніа;
  • Арланда з Рэніясы.

Зноскі

  1. Genealogists' Magazine, Dec 2011

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]