Канстанцін XI Палеалог
Канстанцін XI (XII) Палеалог Κωνσταντίνος ΙΑ' Παλαιολόγος | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1443 — 1449 | ||||
Папярэднік | Феадор II Палеалог | |||
Пераемнік | Фама Палеалог | |||
| ||||
6 студзеня 1449 — 29 мая 1453 | ||||
Папярэднік | Іаан VIII | |||
Пераемнік | Султан Мехмед II | |||
Дзейнасць | суверэн | |||
Нараджэнне | 8 лютага 1404 ці 8 лютага 1405 | |||
Смерць | 29 мая 1453 ці 29 мая 1453 | |||
Дынастыя | Палеалогі | |||
Бацька | Мануіл II Палеалог | |||
Маці | Алена Драгаш[d] | |||
Жонка | Мадалена Тока, Caterina Gattilusio[d], Мадалена Тока і Caterina Gattilusio[d] | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Канстанцін XI (XII) Палеалог (Дра́гаш або Дра́гас; грэч.: Κωνσταντίνος ΙΑ' Παλαιολόγος, Δραγάσης; 8 лютага 1404 — 29 мая 1453, Канстанцінопаль) — апошні візантыйскі імператар, кіруючы ў 1449—1453. Загінуў падчас захопу Канстанцінопаля туркамі.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Канстанцін быў сынам Мануіла II, восьмым з дзесяці дзяцей Мануіла II і Алены Драгаш, дачкі сербскага князя Канстанціна Драгаша. Па візантыйскай традыцыі, якая дазваляла прымаць прозвішча па матчынай лініі, у выпадку калі яна дастаткова прэстыжная, Канстанцін аддаў перавагу звацца прозвішчам маці — Драгаш. Большую частку дзяцінства ён правёў у Канстанцінопалі, пад апекай сваіх бацькоў.
Дэспат Марэі[правіць | правіць зыходнік]
Да свайго ўзыходжання на прастол, Канстанцін набыў сабе павагу рамеяў як храбры дэспат Марэі (сярэднявечная назва Пелапанеса). Ён не адрозніваўся адукацыяй, аддаючы перавагу вайсковым практыкаванням, быў запальчывы, але меў цвярозы розум і дар пераконваць слухачоў. У перыяд адлучкі свайго старэйшага брата ў Італію Канстанцін быў кіраўніком Канстанцінопаля з 1437 па 1439.
Імператар Візантыі[правіць | правіць зыходнік]
Калі памёр Іаан VIII Палеалог, Канстанцін знаходзіўся ў Містры. Яго малодшы брат, Дзімітрый першым прыбыў у Канстанцінопаль у надзеі, што імператарскі трон дастанецца яму, але яго ніхто не падтрымаў. Сам Канстанцін быў абвешчаны імператарам напачатку студзеня ў Містры. У сакавіку 1449 года ён прыбыў у сталіцу і прыняў уладу. Насуперак традыцыі Канстанцін не быў каранаваны патрыярхам[1]. Наступныя гады ён займаўся тым, што рыхтаваў горад да абароны на выпадак аблогі, у барацьбе з туркамі шукаў дапамогі і саюза на захадзе і спрабаваў прымірыць царкоўныя смуты, выкліканыя уніяй з каталікамі. Ва ўсім гэтым ён атрымаў поспех толькі часткова, але большага ў яго становішчы цяжка было чакаць.
У 1452 годзе скарыстаўшыся вайной асманскага султана Мехмеда II у Азіі, Канстанцін запатрабаваў ад яго павелічэння грашовага ўнёску за догляд над асманскім прынцам Урханам, які жыў у Канстанцінопалі, які мог, пры аказіі, стаць небяспечным прэтэндэнтам на султанскі прастол. Мехмед не толькі адказаў адмовай на гэта патрабаванне, але і ўвогуле спыніў выплату ўнёску і пачаў вайну з ім. Канстанціну не ўдалося дамагчыся своечасовай дапамогі ад заходніх дзяржаў. Зварот да Папы Мікалаю V прывяло толькі да аднаўлення пытання аб уніі. Асабіста нічога не маючы супраць яе, Канстанцін дазволіў дасланаму Папам кардыналу адслужыць абедню ў Сафійскім саборы, у прысутнасці двара, сената і вышэйшага духавенства. Гэта выклікала сярод мас, якія былі ўзбуджаны варожым да уніі манаствам, вялікую абуранасць, што знайшло адлюстраванне ў заяве мегадукі Лукі Натараса аб тым, што ён гатовы бачыць Канстанцінопаль «хутчэй пад уладай чалмы, чым пад уладай тыяры». Ваенная дапамога, якую мог аказаць Папа, апынулася запазнелай.
5 красавіка 1453 года пачалася аблога Канстанцінопаля войскамі султана Мехмеда II, якая ставіла мэта захоп горада. Султан прапанаваў Канстанціну ў абмен на здачу горада захаваць яму жыццё і пакінуць у яго ва ўладзе ў Містры, але ён адказаў адмовай. Наступныя два месяцы ішлі баі паміж візантыйскімі і турэцкімі войскамі. 29 мая 1453 года ў горад уварваліся войскі султана; апошнімі захаванымі ў гісторыі словы імператара былі: «Горад паў, а я яшчэ жывы»[2], пасля чаго, сарваўшы з сябе знакі імператарскай годнасці, Канстанцін кінуўся ў бой як просты воін і быў забіты. Дакладных звестак пра лёс яго рэштак няма; у грэчаскім асяроддзі існуе шэраг легенд на гэты конт, адна з якіх сцвярджае, што ён быў пахаваны ў храме Святой Феадосіі, дзе напярэдадні ўначы ён маліўся разам з Патрыярхам.[3]
Канстанцін XI Палеалог у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
- Георгіяс Леанардас. «Апошні Палеалог»
Зноскі
- ↑ History of the Later Roman Empire by J. B. Bury. published by Macmillan & Co., Ltd., 1923
- ↑ Philip Sherrard. Constantinople: iconography of a sacred city, Oxford University Press, 1965, стар. 139.
- ↑ Mamboury, Ernest. The Tourists' Istanbul. Istanbul: Çituri Biraderler Basımevi, 1953, стр. 299.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дашков С. Б. Императоры Византии. М., 1997
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. М., 2001
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1404 годзе
- Нарадзіліся ў 1405 годзе
- Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1453 годзе
- Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
- Дынастыя Палеалогаў
- Асобы
- Манархі, якія загінулі ў баі
- Дэспаты марэйскія
- Візантыйскія імператары XV стагоддзя