Трафім Батвінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трафім Батвінка
Старыконь[d]
Старыконь[d]
Нараджэнне 1782
Смерць не раней за 1814
Род Батвінкі[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Трафім Батвінка (руск.: Трофим Осипович Ботвинко; 1782 — пасля 1814) — расійскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў ён з Магілёўшчыны[1]. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў старэйшага брата Гераніма[2].

На дзяржаўнай службе з 31 снежня 1806 года[3]. Сваю службовую кар’еру Батвінка распачаў у Магілёўскім земскім судзе[1]. Чэрыкаўскі земскі спраўнік. У 1812 г. спрыяў пераправе 2-й Заходняй арміі цераз р. Сож . У жніўні 1812 г. быў накіраваны ў Магілёўскую губерню, занятую праціўнікам для збору звестак пра становішча ў тыле Вялікай арміі[4].

Атрымаў за шматгадовую службу чын тытулярнага саветніка, а таксама пасаду в. а. асэсара ў Магілёўскай казённай палаце[2]. Саветнік Гродзенскага губернскага праўлення[1]. 22 мая 1846 года атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка. Адміністратар Княства Ловіцкага. Меў дараванне 2700 рублёў і казённую кватэру.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Сяргей Токць. Горад і яго жыхары ў ХІХ-ХХ стст. Царскае чыноўніцтва Горадні: структура, сацыяльнае паходжанне і асаблівасці штодзённага жыцця
  2. а б Polski slownik biograficzny (Том 2), Polska Akademia Umiejętności, ISBN 8386301015
  3. Список гражданским чинам первых четырех классов
  4. В. Безотосный. Разведка и планы сторон в 1812 году. 2005