Геранім Батвінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Батвінка
Старыконь[d]
Старыконь[d]
Віленскі губернскі пракурор[d]
1817 — 1831
Гродзенскі губернскі пракурор[d]
1816 — 1817

Нараджэнне 1779
Смерць 1826[1] ці 29 жніўня 1875(1875-08-29)
Род Батвінкі[d]
Дзейнасць пракурор
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года» Décoration du Lys

Геранім Батвінка (руск.: Героним (Иероним, Герасим) Осипович (Иосифович) Ботвинко, польск.: Hieronim Botwinko; 1779 — 29 жніўня 1875) — расійскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Магілёўскага намесніцтва[2]. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў малодшага брата Трафіма (1782 — пасля 1814)[3].

Паступіў на дзяржаўную службу ў 1795 годзе. У 1807 годзе «за адмысловую і дасканалую службу» яму быў прысвоены чын тытулярнага саветніка. У 1809 стаў сакратаром магілёўскага грамадзянскага губернатара, а ў 1813 годзе памочнікам палявога пошт-дырэктара[ru][3]. З ліпеня па лістапад 1812 г. выканаў шэраг разведвальных заданняў генералаў Баграціёна, Канаўніцына, Кутузава[4], за выкананне тайных загадаў і за асаблівы давер, ён заслужыў найвышэйшую падзяку: за панесеныя страты і нягоды пры наступленні варожых войскаў, ён быў узнагароджаны гадавым дараваннем, а за дбайную службу і старанную справу ордэнам Св. Уладзіміра[3]. Удзельнік замежных паходаў 1813—1814 гг[4]. За заслугі ў шпіёнскай службе атрымаў павышэнне да чына 7-га класа, ордэн Святой Ганны, медаль у памяць 1812 года, французскі ордэн Ліліі[ru], нарэшце залічаны ў 1814 годзе да ганаровага дваранства Пецярбурга[3].

Замалёўка Станіслава Мараўскага з выявамі пракурора Гераніма Батвінкі, Ігната Анацэвіча, Мікалая Навасільцава і Вацлава Пелікана

Па пратэкцыі Ксаверыя Любецкага, тагачаснага гродзенскага грамадзянскага губернатара, за старанны праслед кантрабанды[3] Батвінка быў прызначаны ў 1816 годзе гродзенскім губернскім пракурорам[5], у 1817, таксама па хадатайніцтве Любецкага, пераведзены ў Вільню, атрымаў тытул надворнага саветніка і брыльянтавыя адзнакі ордэна Св. Ганны[3]. У 1817—1831 гг. Віленскі губернскі пракурор, калежскі саветнік з 1824 г. Прымаў актыўны ўдзел у расследаванні шэрагу палітычных спраў 1823—1825 гг. у Віленскай губерні[6]. Разглядаў справу філаматаў, браў грошы з багатых абвінавачваемых, якіх за гэта вызваляў з вязніцы[2].

Знаток Статута ВКЛ і расійскага права[2]. У 1818 годзе яму было даручана праца над кадыфікацыяй законаў у Літве[3]. Пры падтрымцы Навасільцава накапіў значны стан і ў 1819 годзе набыў вялікі радзівілаўскі маёнтак Клабіны[lt][3][5] у Вількамірскім павеце, разам з каштоўным архівам, бібліятэкай і збраёўняй[3].

Батвінка заўсёды падкрэсліваў, што ён рускі[3].

Памёр 29 жніўня 1875 года. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілках[7][8].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Выведзены Ф. В. Булгарыным у рамане «Іван Выжыгін» пад імем пракурора Скацінка[6].

Геранім Батвінка згадваецца ў паэме Адама Міцкевіча «Дзяды» (частка III: «Hej, posłać po Botwinkę! Zatrzymać tu klechę!»), ва ўспамінах Станіслава Мараўскага «Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні» (Kilka lat mojej młodości w Wilnie. Вільня, 1994, с. 232)[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці:

і інш.

Зноскі

  1. Hieronim Botwinko // http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02120032
  2. а б в Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына / С. А. Габрусевіч, С. В. Марозава. — Гродна: ГрДУ, 2005. — 216 с. ISBN 985—417
  3. а б в г д е ё ж з і Polski slownik biograficzny (Том 2), Polska Akademia Umiejętności, ISBN 8386301015
  4. а б В. Безотосный. Разведка и планы сторон в 1812 году. 2005
  5. а б в Rytas TAMAŠAUSKAS. Knygnešys ir daraktorius Povilas Panava-Apanavičius
  6. а б Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Сост. Федута А. И.; вступ. ст., коммент. Лав­ри­нец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. — Минск: Ли­ма­риус, 2008. — 244 с. ISBN 978-985-6740-82-7.
  7. Ботвинко Іеронимъ Іосифовичъ // Виленский православный некрополь. Вильна. 1892 г.
  8. У кнізе «Віленскі праваслаўны некропаль» гаворыцца, што на момант смерці яму было 63 гады, што немагчыма, уличваючы пачатак службы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]