Трайбалізм
(Пасля перасылкі з Трыбалізм)
Трайбалізм, трыбалізм (англ.: tribalism, ад лац.: tribus — племя) — вызначэнне з'явы ў палітычным жыцці многіх афрыканскіх краін, дзе ў грамадстве захаваліся монцыя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзяржаўным апараце і спалучэнні палітычнай і племянной барацьбы. З'яўляецца галоўнай прычынай палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх канфліктаў у краінах Афрыкі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).