Перайсці да зместу

Шэнгенская зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Schengen Area as of 2009
Апісанне Зона свабоднага перамяшчэння
Пагадненне 1985
Пачатак працы 1995
Члены
Плошча 4 595 131 км²

Шэнгенская зона ўключае ў сябе 29 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.

Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Кіпра, ужо зрабілі гэта. Стана на канец студзеня 2025 года, зона ахоплівае плошчу ў 4.595.131 км ², на якой жыве звыш 450 млн чалавек.

Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.

Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.

На гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 29 дзяржаў, усё акрамя чатырох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Яшчэ дзве, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, увайшлі ў зону на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.

Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС.

Дзяржава Плошча
(км²)
Насельніцтва[1]
Падпісала ці
зрабіла выбар
Пачатак змен Выключаныя тэрыторыі
 Аўстрыя 83 871 8 372 930 28 красавіка 1995 1 снежня 1997
 Бельгія 30 528 10 827 519 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995
 Балгарыя 110 912 7 576 751 1 студзеня 2007 31 сакавіка 2024
 Венгрыя 93 030 10 013 628 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Германія 357 050 81 757 595 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995у
 Грэцыя 131 990 11 125 179 6 лістапада 1992 26 сакавіка 2000
 Данія 43 094 5 547 088 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001 Сцяг  Грэнландыі Грэнландыя г
Сцяг Фарэрскіх астравоў Фарэрскія астравыг
 Ісландыяа 103 000 318 755 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Іспанія 506 030 46 087 170 25 чэрвеня 1992 26 сакавіка 1995 Сцяг Мелільі Мелільяе
Сцяг Сеўты Сеўта е
 Італія 301 318 60 397 353 27 лістапада 1990 26 кастрычніка 1997
 Латвія 64 589 2 248 961 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Літва 65 303 3 329 227 1 мая 2004 19 снежня 2007б
 Ліхтэнштэйнa 160 35 981 28 лютага 2008 21 снежня 2011
 Люксембург 2 586 502 207 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995
 Мальта 316 416 333 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Нідэрланды 41 526 16 576 800 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995 Сцяг Арубы Аруба
 Кюрасаа
 Сінт-Мартэн
Нідэрланды Карыбскія Нідэрланды
 Нарвегіяа 385 155 4 854 824 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001 Нарвегія Шпіцбергенд
 Польшча 312 683 38 163 895 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Партугалія 92 391 10 636 888 25 чэрвеня 1992 26 сакавіка 1995
 Румынія 238 391 21 466 174 1 студзеня 2007 31 сакавіка 2024
 Славакія 49 037 5 424 057 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Славенія 20 273 2 054 119 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Фінляндыя 338 145 5 350 475 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Францыя 674 843 64 709 480 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995 усе заморскія ўладанні
 Харватыя 56 594 4 290 612 9 снежня 2011 1 студзеня 2023
 Чэхія 78 866 10 512 397 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Швейцарыяa 41 285 7 760 477 26 кастрычніка 2004 12 снежня 2008
 Швецыя 449 964 9 347 899 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Эстонія 45 226 1 340 274 1 мая 2004 21 снежня 2007б

а.   Дзяржавы па-за ЕС,[2] але ў шэнгенскай зоне.
б.   Для сухапутных меж і марскіх портаў; з 30 сакавіка 2008 таксама і для аэрапортаў.[3]
в.   Усходняя Германія ўвайшла ў ФРГ, уступаючы ў Шэнген, 3 кастрычніка 1990. Да гэтага яна заставалася па-за пагадненнем. Нягледзячы на некаторыя паведамленні СМІ, Гельгаланд уваходзіць у Шэнгенскую зону; ён толькі не ўваходзіць у Еўрапейскае пагадненне па дададзеным падатку.
г.   Толькі па шэнгенскай візе, выдадзенай Даніяй.[4]
д.   Хоць Ян-Маен уваходзіць у Шэнгенскую зону.
е.   Усе іспанскія тэрыторыі знаходзяцца ў Шэнгенскай зоне, але існуе памежны кантроль на выездзе з Сеўты і Мелільі ў Іспанію ці іншыя краіны зоны з-за спецыяльных візавых правіл для мараканскіх жыхароў, якія пражываюць у Тэтуане і Надоры.[5]

Чаканыя ўваходжанні

[правіць | правіць зыходнік]
Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Рашэнне ўступіць Чаканая дата
 Кіпр 9 251 801 851 1 мая 2004 невядома[6]
  1. Eurostat Population Estimate (англ.). Eurostat (1 студзеня 2010). Праверана 8 студзеня 2010.
  2. Тэрміналогія «associated states» выкарыстоўваецца ў Agreement concluded by the Council of the European Union and the Republic of Iceland and the Kingdom of Norway concerning the latters' association with the implementation, application and development of the Schengen acquis - Final Act (Official Journal EC 1999 No. L 176, p. 36) (англ.). EU Publications Office. Праверана 19 January 2008..
  3. The final step of Schengen enlargement – controls at internal air borders to be abolished in late March (англ.). Slovenia's EU Presidency (25 сакавіка 2008). Праверана 25 March 2008.
  4. General Information on Schengen Short-Term Visas (англ.)(недаступная спасылка). Royal Danish Embassy in London (4 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2010. Праверана 1 February 2010.
  5. Declaration on the towns of Ceuta and Melilla (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2011. Праверана 4 кастрычніка 2011.
  6. Foreign Minister says Cyprus not to join Schengen before 2010 (англ.)(недаступная спасылка). Embassy of the Republic of Cyprus in Berlin. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 3 лютага 2010.