Трынаццацігадовая вайна (1454—1466)
Выгляд
| Трынаццацігадовая вайна | |||
|---|---|---|---|
| Замак Марыенбург | |||
| Дата | 4 лютага 1454 - 19 кастрычніка 1466 | ||
| Месца | Усходняе Памор'е, Балтыйскае мора | ||
| Прычына | Падпісанне Казімірам Ягелончыкам акту інкарпарацыі | ||
| Вынік | Перамога Польшчы | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
Трынаццацігадовая вайна (ням.: Dreizehnjähriger Krieg, польск.: Wojna trzynastoletnia) 1454-1466 гадоў — узброены канфлікт Прускай канфедэрацыі і Каралеўства Польскага з дзяржавай Тэўтонскага ордэна.

Прускія гарады і мясцовая арыстакратыя ўзнялі паўстанне супраць Тэўтонскага ордэна. Пруская канфедэрацыя запытала падтрымку польскага караля Казіміра Ягелончыка і прапанавала яму далучыць Прусію да Каралеўства. Пасля згоды Казіміра пачалася вайна.
Скончылася перамогай Прускай канфедэрацыі і Польшчы, падпісаннем у 1466 годзе Другога Торунскага міру.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лічбавая копія запыту Прускай канфедэрацыі Польшчы па абарону Архівавана 23 лістапада 2009. (польск.)