Усходняе Памор’е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Усходняе Памор'е, або Гданьскае Памор'е (польск.: Pomorze Wschodnie; ням.: Pommerellen) — гістарычная вобласць на поўначы Польшчы, на беразе Балтыйскага мора і яго Гданьскага заліва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Pommerellen Slavische Völker bis 1125.jpg

Усходняе Памор'е ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы ў сярэдзіне X стагоддзя, у перыяд кіравання князя Мешкі I. Пры ім у вусці ракі Вісла быў заснаваны галоўны горад гэтага рэгіёна — Гданьск. Пасля смерці польскага князя Баляслава III Крывавустага (1138 г.) Усходняя Памеранія паступова адасобілася ад астатніх польскіх княстваў, утварыўшы паў-незалежную дзяржаву з уласнай дынастыяй. У 1294 г. князь вялікапольскі Пржамыслаў II далучыў да сваіх уладанняў Усходнюю Памеранію і быў абвешчаны каралём Польшчы.

Пасля смерці Пржамыслава II пачалася барацьба за ўладу над польскім узбярэжжам паміж польскімі каралямі і брандэнбургскімі маркграфамі. Для адлюстравання брандэнбургскай пагрозы кароль Уладзіслаў I Лакетак у 1308 г. звярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэна. Рыцары захапілі Гданьск і заснавалі на гэтай тэрыторыі ўласную дзяржаву. Такім чынам з 1308 г. Усходняе Памор'е апынулася пад уладай Тэўтонскага ордэна. Толькі ў 1466 г., паводле Торунскага міру Усходняе Памор'е было вернута Польшчы і ўвайшло ў склад так званай Каралеўскай (ці Заходняй) Прусіі, правінцыі пад уладай польскага караля, якая аднак карыстался пераважна нямецкім правам. Пасля першага падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772 г. большая частка Усходняга Памор'я дасталася Прусіі. Другі падзел прынёс Прускаму каралеўству Гданьск і астатнія ўсходне-паморскія тэрыторыі. У складзе Прускай дзяржавы Усходняе Памор'е ўтварала правінцыю Заходняя Прусія. У 1919 г. гэтыя тэрыторыі былі падзелены на тры часткі — германскую, польскую і вольны горад Гданьск. Падчас Другой сусветнай вайны фашысцкая Германія захапіла ўсю тэрыторыю Усходняга Памор'я, але ў 1945 г. гэты рэгіён, нарэшце, канчаткова ўвайшоў у склад Польскай рэспублікі.

Радавод князёў Усходняга Памор'я[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сабеслаў I (Subislaw), каля 1155—1187
    1. Самбар I, 1187—1207
      1. Сабеслаў II (Subislaw), памёр маладым
    2. Мсцівой I, 1207—1220
      1. Святаполк II Вялікі, 1220—1266
        1. Мсцівой II, 1266—1294
          1. Кацярына (Katharina)
        2. Варціслаў II (Wratislaw), (1266—1271)
      2. Варціслаў I (Wratislaw) 1220—1229
      3. Самбар II, 1220—1272
        1. Маргарэт Самбрыя (Margaret Sambiria) (1230—1282)
        2. Эйпвімія (Euphemie)
        3. Салам (Salome)
        4. Яланта (Jolanthe)
        5. Гертруда (Gertrude)
      4. Рацібар(ням.) бел.
      5. Вітаслава (Witoslawa)
      6. Міраслава (Miroslawa)
      7. Хедвіг (Hedwig)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Усходняе Памор'е ляжыць у прыбалтыйскай нізіне. Асноўная рака рэгіёна — Вісла, якая ўпадае ў Гданьскі заліў. Уздоўж узбярэжжа цягнецца ланцуг невялікіх азёр.

Найбуйнейшыя гарады (даныя на 2004 год):

На тэрыторыі Усходняга Памор'я захаваліся прадстаўнікі старажытнага насельніцтва польскіх прыбалтыйскіх нізін — кашубы, якія размаўляюць на ўласнай кашубскай мове.

У наш час Усходняе Памор'е ўваходзіць у склад Паморскага ваяводства Польшчы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]