Перайсці да зместу

Тузбіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тузбіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
СААТА
2240827075
Тузбіца на карце Беларусі ±
Тузбіца (Беларусь)
Тузбіца
Тузбіца (Віцебская вобласць)
Тузбіца

Ту́збіца[1] (трансліт.: Tuzbica, руск.: Тузбица) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Тузбіцкага сельсавета Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года вёска ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай вобласці. Пасля скасавання 16 ліпеня 1954 года Тузбіцкага сельсавета перададзена ў склад Белькаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Пастаўскім раёне.

18 снежня 2009 года перададзена са скасаванага Белькаўскага сельсавета ў Курапольскі сельсавет[2].

  • 1921 год — 251 жыхар, 55 двароў[3].
  • 1931 год — 246 жыхароў, 62 двары[4].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18.12.2009 N 202 «Пра скасаванне Белькаўскага сельсавета і змяненне межаў Варапаеўскага пассавета і Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна» (руск.)
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44