Перайсці да зместу

Курапольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курапольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 59 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кураполле
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 961
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Курапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кураполле.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 6 снежня 1944 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Полацкай вобласці. 9 жніўня 1946 года вернуты ў склад Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Андронскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Курапольскага сельсавета 38 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[3]. 24 жніўня 1992 года 16 населеных пунктаў перададзены ў склад Юнкаўскага сельсавета. 26 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Юнькаўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Старыца і Шылаватае[4]. 18 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (10 вёсак: Алашкаўшчына, Асіннікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузбіца і Шымукоўшчына)[5]. 27 снежня 2019 года скасавана вёска Крашнева[6]. 21 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярэўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадок Хацілы, вёскі Азёркі, Вілейты, Волахі, Волься Вялікая, Дукі, Заброддзе, Задзеўе, Курты, Ліцвінкі, Мажэйкі, Мольдзевічы, Муляры Лясныя, Норкавічы, Родзі, Свілэлі, Сіўцы, Цаліно, Чыгуначная Казарма, Ярэва і хутар Загатскот)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[8], з іх 83,7 % — беларусы, 9,8 % — рускія, 3,5 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 961 чалавек[10].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района Архівавана 18 мая 2021.
  6. Решение Поставского районного Совета депутатов от 27 декабря 2019 г. № 74 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поставского района
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 17 снежня 2023.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 13 лютага 2020.
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 17 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.