Хацілы
Выгляд
Аграгарадок
Хацілы
| ||||||||||||||||||||||
Хаці́лы[1] (трансліт.: Chacily, руск.: Хотилы) — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 2 км ад Паставаў і за 3 км ад Куртаў. Знаходзіцца на рацэ Мядзелцы. Паблізу аграгарадка азёры Ксяндзоўскае, Кавалькі і Думбля.
Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 21 чэрвеня 2023 года аграгарадок уваходзіў у склад Ярэўскага сельсавета[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі аграгарадка размяшчаецца сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ «Хацілы-Агра».
Дзейнічаюць яслі-сад, сталовая, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, комплексны прыёмны пункт і бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 год — 317 чалавек
- 2021 год — 382 чалавекі
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск-помнік землякам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 665.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хацілы