Турлаі
Вёска
Турлаі
|
Турлаі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.
Размешчана за 17 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач з вёскай праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель (Р15) і чыгунка Крычаў — Орша-Цэнтральная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.[3]
У 1879 годзе ў вёсцы было 52 двары і 258 жыхароў, існавалі дрэваапрацоўчыя і лубяныя промыслы. У ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Турляі ўваходзілі ў склад Маслакоўскай воласці Горацкага павета. У 1910 годзе налічвалася 90 двароў і 506 жыхароў, за вёскай былі замацаваны 503 дзесяціны зямлі. У 1929 годзе створаны калгас «Перамога». У 1939 годзе ў вёску сселены хутар Турлаі. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 45 двароў і 91 жыхар[4].
Зноскі
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ РДГА у Санкт-Пецярбургу, ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2.