Тутуіла
Тутуіла | |
---|---|
самаан. O Tutuila | |
![]() Узбярэжжа | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 140,3 км² |
Насельніцтва | 57 600 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 410,55 чал./км² |
Размяшчэнне | |
014°17′ пд. ш. 170°43′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Тутуі́ла (самаан.: O Tutuila) — востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 140,3 км². Насельніцтва — 57 600 чал. (2006 г.). На Тутуіле знаходзіцца горад Пага-Пага, эканамічны і палітычны цэнтр Амерыканскага Самоа.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Тутуіла — самы вялікі востраў, які належыць ЗША на поўдзень ад экватара. Мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў 1866 г. Востраў даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Матафаа (653 м).
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў доўжыцца з лістапада да красавіка і суправаджаецца моцнымі цыклонамі. З мая па кастрычнік дзьмуць паўднёвыя і паўднёва-заходнія вятры, якія астуджаюць спякотнае надвор'е. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля 27° C.
Усходняя частка вострава пакрыта лясамі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, чарапахамі, пацукамі, кажанамі. Ёсць 2 віды змей, аднак абодва неатрутныя. На поўначы вострава арганізаваны Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа. Ахоўваюцца таксама буйныя залівы ў паўднёвай і заходняй частках.
Мясцовай экалогіі пагражаюць прамысловасць і дзейнасць амерыканскіх ваенных. У бухце Пага-Пага забаронена лавіць рыбу, паколькі вада і донная расліннасць атручаны цяжкімі металамі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Тутуіла была населена прыкладна ў 600 г. да н. э. палінезійцамі. Мясцовыя правадыры падпарадкоўваліся правадырам з Уполу.
Востраў адкрыты ў 1722 г. галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам. Анексаваны ЗША ў 1900 г.
11 студзеня 1942 г. Тутуіла была абстраляна японскімі ваеннымі, аднак па іроніі лёсу снарады пашкодзілі толькі краму адзінай на востраве японскай сям’і Шымасакі.
Пры прэзідэнце Кенэдзі пачалася мадэрнізацыя Тутуілы, былі пабудаваны міжнародны аэрапорт, сетка асфальтаваных дарог, школ, рыбакансервавая прамысловасць. З кан. XX ст. развіваецца турызм.
Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Рынак Фагатога — гандлёвы і транспартны цэнтр вострава
- Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа
- Бухта Пага-Пага
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Tutuila Volcano
- National Park of American Samoa
- TUTUILA Архівавана 25 лютага 2013.