Перайсці да зместу

Уполу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уполу
самаан. Upolu
Пляж
Пляж
Характарыстыкі
Плошча1 125 км²
Насельніцтва134 024 чал.
Шчыльнасць насельніцтва119,13 чал./км²
Размяшчэнне
13°55′ пд. ш. 171°45′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Уполу (Самоа)
Уполу
Уполу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уполу (самаан.: Upolu) — востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 125 км². Насельніцтва — 134 024 чал. (2001 г.). На Уполу знаходзіцца горад Апія, сталіца Самоа.

Геаграфія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]

Уполу лічыцца адным з самых прыгожых астравоў Ціхага акіяна. Знаходзіцца ў 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія). Сярэдняя даўжыня — 45 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка вострава вельмі гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Фіта (1 113 м). У 2009 г. адбыўся землятрус, які суправаджаўся цунамі.

Шмат малых рэк. Ёсць вадаспады.

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Уполу знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў. У 1889 г. цыклон знішчыў ваенныя эскадры ЗША і Германіі, якія рыхтаваліся да баявых дзеянняў.

Прырода вострава надзвычай разнастайная. Значная частка ўзбярэжжа занята пляжамі і насаджэннямі какосавай пальмы. Асабліва вядомы пляж Аганоа з чорным вулканічным пяском. У гарах і на скалістай частцы ўзбярэжжа арганізаваны нацыянальны парк О-Ле-Пупу-Пуе, вядомы сваімі лесам, пячорамі і вадаспадамі. У пячоры Фатумеа створана купальня для наведвальнікаў. На паўвостраве Тафуа захаваўся старажытны дажджавы лес.

Каля 2600 — 3000 гадоў таму востраў быў населены носьбітамі культуры Лапіта, якія з’яўляюцца прамымі продкамі сучасных астравіцян.

У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам.

У 1830 г. Маліетоа Ваіінупа, вярхоўны правадыр Уполу, абвясціў сябе валадаром усяго архіпелага Самоа. Горад Апія стаў галоўным гандлёвым і палітычным цэнтрам.

У 18901894 гг. на віле Ваіліма каля Апіі жыў вядомы брытанскі пісьменнік Роберт Льюіс Стывенсан, які актыўна ўдзельнічаў у мясцовым грамадскім жыцці. Пасля смерці Стывенсан быў пахаваны на востраве, а Ваіліма ператворана астравіцянамі ў яго музей.

У 1899 г. Уполу трапіў пад кантроль Германіі. У 1914 г. быў захоплены Новай Зеландыяй. У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Самы буйны населены пункт Уполу — горад Апія, які з’яўляецца сталіцай, фінансавым і эканамічным цэнтрам Самоа. У заходняй частцы вострава дзейнічае міжнародны аэрапорт. Большасць вёсак і курортаў звязана сеткай асфальтаваных дарог.

Галоўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка і турызм.