Тыматэвуш Павел Гажэнскі
Тыматэвуш Павел Гажэнскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tymoteusz Paweł Gorzeński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Гжэгаж Гарныш[d] | ||||||
Пераемнік | Міхал Солтык[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Гнезненска-Пазнаньская архідыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Ignacy Raczyński[d] | ||||||
Пераемнік | Teofil Cyprian Wolicki[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Пазнаньская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Ignacy Raczyński[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Адам Нарушэвіч | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
20 сакавіка 1743 |
||||||
Смерць |
1825[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гажэнскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыматэвуш Павел Гажэнскі (польск.: Tymoteusz Paweł Gorzeński; 20 сакавіка 1743, Дабжыца, цяпер Плешаўскі павет, Велікапольскае ваяводства, Польшча — 20 снежня 1825, Познань, цяпер Польшча) — рымска-каталіцкі дзеяч, архібіскуп познанска-гнезненскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын уладара дабжыцкай воласці Францішка Гажэнскага герба «Наленч» і Ганны з Дарангоўскіх. У 1765 годзе распачаў навучанне ў семінарыі ксяндзоў місіянераў у Кракаве. Ад 1763 года канонік пры познанскай кафедры, ад 1776 года канонік пры кракаўскай кафедры. З таго года рэктар госпіса святога Станіслава ў Кракаве. Верагодна, яго працай на заканчэнне навучання ў кракаўскай семінарыі была Conclusiones theologicae pro disputtionibus publicis. У 1775 годзе выехаў у Рым, дзе вывучаў права. У Польшчы з'явіўся толькі ў 1777 годзе. У 1780 годзе пераехаў у Варшаву як дэлегат кракаўскай курыі да Кароннага Трыбунала. У 1781 годзе атрымаў Ордэн Святога Станіслава і пасаду рэферэндара вялікага кароннага. Ад 1788 года апошні канцлер северскага княства.
У 1790 годзе прызначаны смаленскім біскупам. Падчас Вялікага Сойма разам із сваяком Аўгусцінам Гажэнскім дзейнічаў у падтрымку Канстытуцыі 3 мая, прыняў прысягу ад караля 3 мая. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай пераехаў у Кракаў. Часцяком бываў у сваім галічынскім маёнтку ў Жарноўцы. Пэўны час жыў у Вене, а ў 1804 годзе пераехаў у Познань. У 1806 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III прызначыў яго познанскім біскупам, але ж напалеонаўскія войны перашкодзілі інтранізацыі. У 1808 годзе ўлады Варшаўскага княства пацвердзілі намінацыю, у 1809 годзе яна была зацверджана папам. У 1810 годзе скончыў распачатую біскупам Ігнацыем Рачынскім генеральную рэарганізацыю познанскага капітула, стварыўшы ўстой, які амаль бязменна захаваўся да сёння.
У 1821 годзе папа Пій VII узвялічыў познанскае біскупства да рангу метраполіі і злучыў яго персанальнай уніяй з Гнезненскай метраполіяй з сялібай у Познані. Са згоды прускіх уладаў пасаду ўзначаліў Тыматэвуш Гажэнскі. У 1822 годзе Фрыдрых Вільгельм III забараніў яму ўжываць тытул прымаса Польшчы. Архібіскуп гэтаму не запярэчыў, але пастанову не выконваў. Як архібіскуп у скарбніцу познанскае кафедры ўнёс шматлікія літургічныя шаты, начынне, мэблю і іншыя каштоўнасці. Фундаваў касцёл Святога Тыматэвуша ў Бялэжыне. Пасля смерці быў пахаваны ў познанскай кафедры ў капліцы Шолдрскіх. Сёння пахаваны ў крыпце разам з іншымі познанскімі архібіскупамі.
Зноскі
- ↑ Tymoteusz Gorzeński
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыматэвуш Павел Гажэнскі