Герцагства Варшаўскае
Герцагства Варшаўскае Księstwo Warszawskie сатэліт Першай імперыі у асабістай уніі з Каралеўствам Саксонія | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
Герцагства Варшаўскае ў 1809 | ||||||||||
Сталіца | Варшава | |||||||||
Мова(ы) | польская, нямецкая, французская | |||||||||
Плошча | 157 194 km² | |||||||||
Насельніцтва | 4 334 000 | |||||||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | |||||||||
Дынастыя | Ветыны | |||||||||
Герцаг | ||||||||||
- 1807 – 1815 | Фрыдрых Аўгуст І Саксонскі | |||||||||
Прэм'ер-міністр | ||||||||||
- 1807 | Станіслаў Малахоўскі | |||||||||
- 1807 - 1808 | Людвік Сымон Гутакоўскі | |||||||||
- 1808 - 1809 | Юзаф Антоні Панятоўскі | |||||||||
- 1809 – 1813 | Станіслаў Костка Патоцкі | |||||||||
Герцагства Варшаўскае (польск.: Księstwo Warszawskie, фр.: Duché de Varsovie}) — дзяржава, утвораная ў 1807 паводле Тыльзіцкага міру з польскіх тэрыторый, якія адышлі падчас Другога і Трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітыя да Прусіі і Аўстрыйскай імперыі. Герцагства Варшаўскае з'яўлялася пратэктаратам напалеонаўскай Францыі пад эгідай саксонскага караля і праіснавала да 1813, калі яно было заваявана войскамі Шостай кааліцыі. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса большая частка герцагства была далучана да Расійскай імперыі як аўтаномнае Царства Польскае.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя герцагства была (1807) 103 тыс. км², колькасць жыхароў — 2,6 млн. чал. Пасля перамогі ў вайне Варшаўскага герцагства з Аўстрыяй да яго былі далучаны аўстрыйскія тэрыторыі, згубленыя падчас Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, з Кракавам, Люблінам, Радамам, Сандамірам — 52 тыс. км² и 1,7 млн. чал. Сталіцай герцагства была Варшава.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Канстытуцыю герцагства зацвердзіў Напалеон 22 ліпеня 1807 у Дрэздэне. Герцагам быў прызначаны кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I. Канстытуцыя зацвярджала таксама ўрад, Дзяржаўны савет, двухпалатны парламент з палаты дэпутатаў і сената, і, акрамя таго, незалежныя суды. Ужыванне слоў Польшча, польскі ў палітычным сэнсе не дапушчалася.
Герцагства падзялялася на 6 дэпартаментаў і 10 паветаў у кожным дэпартаменце.
1 мая 1808 у краіне быў уведзены Кодэкс Напалеона, у сувязі з чым з'явілася эпіграма: "Княства Варшаўскае, кароль саксонскі, армія польская, манета пруская, кодэкс французскі".
Вайна з Аўстрыяй[правіць | правіць зыходнік]
У 1809 годзе была здабыта перамога ў вайне з Аўстрыяй. Варшаўскае герцагства павялічылася, створана 4 новых дэпартамента.
Вайна з Расіяй[правіць | правіць зыходнік]
26 мая 1812 герцаг Варшаўскі перадаў свае паўнамоцтвы ўраду герцагства. 28 чэрвеня па рашэнні сойма было абвешчана пра аднаўленне Каралеўства Польскага, якое стала самым верным з саюзнікаў Напалеона і выставіла статысячную армію, якая змагалася з першага да апошняга дня вайны.
3 мая 1815 Венскі кангрэс зацвердзіў новы падзел Польшчы. Кракаў стаў Вольным горадам; Аўстрыя атрымала Вялічку (і солевыя шахты), да Прусіі адышла Вялікая Польшча, якая атрымала назву вялікае герцагства Пазнаньскае, а большая тэрыторыя былога Варшаўскага герцагства была перададзена Расіі і ўтварыла аўтаномнае Царства Польскае.
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
З-за росту польскага нацыяналізму ў 1830—1860-х гг., які імкнуўся да аднаўлення Рэчы Паспалітая ў ранейшых межах, аўтаномія «Кангрэсаўскай Польшчы» была паступова падрэзана расійскімі імператарамі на працягу XIX стагоддзі. Пасля 1867 г. яе статус быў паніжаны, і яна атрымала неафіцыйную назву Прывіслінскі край. Гл. таксама Русіфікацыя Польшчы.