Тырнаўская кніжная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тырнаўская літаратурная школа (балг.: Търновска книжовна школа) — балгарская літаратурная школа, якая існавала ў другой палове XIV—XV стагоддзях і ўнесла істотны ўклад у сярэдневяковую літаратуру.

Яна была часткай Тырновской школы мастацтваў, якая паказвала найвышэйшы ўзровень культуры Другога Балгарскага царства. Яўфіміева рэформа правапісу і літаратурная школа, прадстаўленая такімі пісьменнікамі і кніжнікамі як Грыгорый Цамблак і Канстанцін Філосаф паўплывалі не толькі на балгарскую культуру, але і на культуры блізкіх славянскіх дзяржаў.

З'яўленне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай і галоўнай перадумовай для ўзнікнення Тырнаўскай школы было культурнае адраджэнне Балгарскага царства з другой паловы XIV стагоддзя. Гэты рост шмат у чым залежаў ад асабістай зацікаўленасці цара Іаана-Аляксандра у развіцці літаратуры і мастацтвы. Яго спадчыннікі, Іаан-Шышман і Іван Срацімір, працягнулі справу свайго бацькі. Да стварэння Тырнаўскай літаратурнай школы далучыўся і патрыярх Феадосій Тырнаўскі, які выдатна разумеў, што такія школы дазволяць вызначыць незалежнасць балгарскай царквы, пашырыць і ўзмацніць яе ўплыў сярод праваслаўных краін славянскага свету.

Заснавальнікам Тырнаўскай літаратурнай школы, з цэнтрам у сталіцы Другога Балгарскага царства Тырнава, лічыцца патрыярх Яўфімій Тырнаўскі (Балгарскі). Рэформы правапісу і мовы Яўфімія ўсталявалі правілы, што ўжываліся пасля не толькі ў Балгарыі, але і ў рускіх княствах, у Сербіі, Валахіі і Малдавіі.

Дзейнасць пісьменнікаў у Тырнаўскай школе была звязана не толькі са стварэннем арыгінальных літаратурных твораў, але і з перакладамі грэчаскіх арыгіналаў і стварэннем зборнікаў.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Тырнаўская кніжная школа была цесна звязана з развітай візантыйскай літаратурай. У першую чаргу Тырновская школа характарызуецца высокай рэлігійнасцю яе прадстаўнікоў, у традыцыях праваслаўнай царквы. Большасць твораў Тырнаўскай кніжнай школы адносіцца да жыційнай літаратуры: панегірыкі, жыціі, гімны і інш. Асноўным заданнем аўтараў жыціяў было ўслаўленне адпаведнага святога, шыранне і павелічэнне ведаў пра яго культ. Тыповым для большасці пісьменнікаў школы (Яўфімій, Грыгорый Цамблак) з'яўляецца наяўнасць у іх творах абавязковых жанравых цудаў. Іх адносіны да такіх ерэтычных вучэнняў як багамільства, варлаамства, адаміцтва, ерась жыдоўствуючых былі вельмі варожымі і асуджальнымі, што адпавядала пазіцыям Тырнаўскага патрыярхата.

Неаднаразова ў творах прадстаўнікоў Тырнаўскай літаратурнай школы сустракаліся расказы пра мошчы святых. Дагэтуль не існуе адзінай думкі, ці трэба іх разглядаць як пашыраны варыянт жыцця, ці як асобны паўнацэнны жанр. Разам з сцвярджэннем цудадзейнай сілы святых, аўтары ўсхваляюць правіцеляў і вяльможаў, якія захоўвалі мошчы святых. Менавіта таму ў гэтым тыпе твораў часта прысутнічаюць кароткія, але каштоўныя гістарычныя звесткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данчев Г. Страници из историята на Търновската книжовна школа / Г. Данчев. — София: Наука и изкуство, 1983. — 256 с. (балг.)
  • Мечев К. Григорий Цамблак / К. Мечев. — София: Наука и изкуство, 1969. — 321 с. (балг.)
  • Русев П. Естетика и майсторство на писателите от Евтимиевата книжовна школа / П. Русев. — София: БАН, 1983. — 262 с. (балг.)