Перайсці да зместу

Тэрэзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тэрэзін
Terezín
50°30′40″ пн. ш. 14°09′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Край Усцецкі
Раён Літамержыцы
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1780[1]
Плошча 13,52 км²
Вышыня цэнтра 150 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 2 989 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 411 55
Аўтамабільны код U (старыя LT)
terezin.cz
Паказаць/схаваць карты
Тэрэзін (Чэхія)
Тэрэзін
Тэрэзін

Тэрэзін (чэшск.: Terezín) — назва былой крэпасці і гарнізоннага мястэчка ў раёне Літамержыцы ва Усцецкім краі Чэхіі. Падчас Першай і Другой сусветнай вайны у Тэрэзіне знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры.

Крэпасць збудаваная ў 1780—1790 гады. З канца XIX стагоддзя ў крэпасці таксама знаходзілася турма.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрэзінская крэпасць у гады Першай сусветнай вайны выкарыстоўвалася як канцлагер для ваеннапалонных. У Тэрэзіне з 1914 па 1915 гады ўтрымліваліся палітычныя зняволеныя — галіцкія русіны. Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў[2][3]. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Талергоф.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны ў Тэрэзінштате было заснавана «ўзорнае гета», у якім знаходзілася каля 140 000 чалавек (з іх 33 000 памерлі падчас знаходжання ў гета). У Тэрэзінскім гета мелася самакіраванне. Спецыяльна да візіту прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа немцы выпусцілі «грошы гета», на якіх быў намаляваны безназоўны рабін, і якія ў рэальнасці не выкарыстоўваліся. Нямецкія ўлады разглядалі Тэрэзінштат як часовае месцазнаходжанне для яўрэяў аж да «канчатковага рашэння», таму каля 88 000 насельнікаў Тэрэзінштата былі паступова дэпартаваныя ў Асвенцым і іншыя лагеры смерці. Да канца вайны ў гета знаходзілася 17 247 чалавек, якія выжылі.

Частка крэпасці была аддзеленая ад гета і служыла як турма гестапа, праз якую за гады вайны прайшло каля 90 000 чалавек, з іх 2600 памерлі там жа. Тэрэзін быў вызвалены савецкімі войскамі 9 мая 1945 года.

Вядомыя вязні

[правіць | правіць зыходнік]