Цепліцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Цепліцы
чэшск.: Teplice
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Teplice, náměstí Svobody, kašna a radnice.jpg
Краіна
Край
Раён
АПП
Каардынаты
Кіраўнік
Яраслаў Кубера
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Тэпліц
Плошча
23,78 км²
Вышыня цэнтра
228 м
Насельніцтва
50 379 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
415 01
Аўтамабільны код
U (старыя TP)
Афіцыйны сайт
Цепліцы на карце Чэхіі
Цепліцы (Чэхія)
Цепліцы

Це́пліцы (чэшск.: Teplice; Тэ́пліц, ням.: Teplitz) — горад на паўночным захадзе Чэхіі, у раёне Цепліцы Усцецкага края. Насельніцтва складае 50 379 жыхароў (2012). Размешчаны за 90 км ад Прагі ў Рудных гарах, у даліне ракі Біліны. Вышыня над узроўнем мора — 220 м. Чыгуначны вузел. Бальнеалагічны курорт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі сведчаць, што першыя пасяленцы з'явіліся тут каля 10-40 тысяч гадоў назад. Пазней, у IV стагоддзі да н.э., тут жылі кельты, а пасля іх германскія плямёны маркаманы і квады.

Тэрмальныя крыніцы былі выяўлены тут ужо ў 762 годзе. Аднак першы ўспамін пра адзні з раёнаў горада — Трнован, датуюцца 1057 годам. Далейшае развіццё Цепліцаў адносяцца ўжо да XII стагоддзя. У 1160 годзе каралева Юта(руск.) бел., жонка Уладзіслава I(руск.) бел., каля старажытнага славянскага паселішча заснавала кляштар манашак-бенедыктынак. Праз стагоддзе на гэтым месцы ўзнік умацаваны горад. Праз Цепліцы праходзіла шырока вядомая дарога «Да Саксаў». Кляштар быў зачынены ў хуткім часе пасля заканчэння Гусіцкіх войнаў, уся яго маёмасць была перададзена ў прыватную ўласнасць.

Уладальнікі горада часта змянялі адзін аднаго, на месцы кляштара быў пабудаваны замак у рэнесансным стылі. Працягвала развівацца курортная галіна. Апошні чэшскі ўласнік Цепліцах Вілем Вхінскі з Вхініцаў і Альбрэхт фон Валенштэйн былі забіты ў лютым 1643 года ў Хебе. Гэтыя тэрыторыі былі канфіскаваны імператарам і перададзены немцу Яну з Альдрынгена, які сканаў у тым жа годзе пры нявысветленых акалічнасцях, так і не пабачыўшы сваіх новых зямель. Землі Цепліцаў перайшлі да яго сястры, якая у замужжы змяніла прозвішча на Клары.

Пасля Трыццацігадовай вайны часткова знішчанае мясцовае насельніцтва было папоўнена нямецкімі перасяленцамі. Да 1680 года адносяцца найстарэйшыя ў Чэхіі спісы адпачывальнікаў на мясцовых курортах, якія захаваліся да нашых дзён. Клары-Альдрынгены перабудоўваюць замак у стылі барока, У 1718 годзе быў узведзены Чумны слуп Найсвяцейшай Тройцы працы Маціяша Браўна, які і цяпер упрыгожвае Замецкую плошчу горада.

У XVIII стагоддзі інтэнсіўна развіваецца прамысловасць, у 1742 годзе з'яўляюцца медныя рудні. Цепліцы становяцца цэнтрам тэкстыльнай вытворчасці (у прыватнасці, панчохаў). У 1793 годзе ў горадзе адбыўся моцны пажар, у якім згарэла цалкам, або значна пацярпела значная частка драўляных пабудоў. Адбудаваны горад набыў рысы класіцызму.

Цепліцы стаў месцам падпісання ў 1813 годзе дагавора паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй супраць Напалеона.

У 1938 годзе гэтыя землі былі перададзены Трэцяму рэйху як частка «спрадвечна нямецкіх зямель» — Судэтаў. Цепліцы былі вызвалены ўвесну 1945 года. Падчас правядзення Пражскай аперацыі пасля вызвалення сталіцы Чэхаславакіі, Цепліцы стаў пунктам збору і транзіту савецкіх войскаў з Германіі для ачысткі Прагі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Развіты дакладнае машынабудаванне, хімічная, шклокерамічная, тэкстыльная прамысловасць. У раёне Цепліцаў — здабыча бурага вугалю.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]