Талергоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месца, дзе праводзіліся пакаранні і экзэкуцыі. 1917.

Талерго́ф (ням.: Interniertenlager Thalerhof, 4 верасня 1914 — 10 мая 1917 г.) — канцэнтрацыйны лагер, створаны ўладамі Аўстра-Венгерскай імперыі ў першыя дні Першай сусветнай вайны. Размяшчаўся ў пясчанай даліне ля падножжа Альпаў, каля Граца, галоўнага горада правінцыі Штырыя. Адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў у сусветнай гісторыі XX стагоддзя, першы ў Еўропе[1].

Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў[2][3]. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Тэрэзін.

Гісторыя канцлагера[правіць | правіць зыходнік]

Першую партыю галічан і букавінцаў-русафілаў прыгналі ў Талергоф салдаты грацкага палка 4 верасня 1914 года.

Да зімы 1915 года ў Талергофе не было баракаў. Людзі ляжалі на зямлі пад адкрытым небам у дождж і мароз[2][4].

Па сведчанні кангрэсмена ЗША Д. М. Макорміка (англ.: Joseph McCormick), зняволеных збівалі і катавалі.[3]

У афіцыйным рапарце Шлеера ад 9 лістапада 1914 года паведамлялася, што ў Талергофе ў той час знаходзілася 5700 русафілаў. З гэтага ліку каля 1915 чалавек (па іншых дадзеных да 5 тысяч) былі лемкі з 151 вескі на Лемкаўшчыне[5].

Усяго праз Талергоф з 4 верасня 1914 года да 10 мая 1917 года прайшло не менш за 20 тысяч русафільскі настроеных галічан і букавінцаў, толькі ў першыя паўтара года загінула каля 3 тысяч зняволеных[2][4]. Па дадзеных галіцкага грамадскага дзеяча Дмітрыя Маркава, 3800 чалавек былі пакараныя толькі за першую палову 1915 года[6].

Лагер быў зачынены ў маі 1917 года па распараджэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі Карла I. Баракі на месцы лагера прастаялі да 1936 года, калі іх знеслі. Пры гэтым было эксгумавана 1767 трупаў, якія перазахавалі ў агульнай магіле ў блізкай аўстрыйскай весцы Фельдкірхен (англ.: Feldkirchen)[5].

У цяперашні час былы Талергоф знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта Грац-Талергоф.

Пакараныя ў Талергофе. 1916.

Вядомыя вязні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік ахвярам Талергофа ў Львове

У 1934 годзе ў Львове на Лычакаўскіх могілках пры ўдзеле Талергофскага камітэта быў усталяваны помнік ахвярам Талергофа.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Денисов А..
  2. а б в Ваврик В. 1928.
  3. а б McCormick M..
  4. а б Talerhof Архівавана 15 сакавіка 2012. (англ.)(англ.
  5. а б Bogdan Horbal Talerhof (англ.)
  6. АВПРИ. Ф. 257, Оп. 556, Д. 56, Л. 6.
  7. Лемки(недаступная спасылка)
  8. Пашаева Н. М. 2001, Гл. V. Между двумя мировыми войнами. 1918−1939..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]