New Weird
New Weird (англ. «новыя дзіўныя») — літаратурны жанр, які спалучае і трансфармуе прыёмы фэнтэзі, навуковай фантастыкі, гістарычнай літаратуры, жахаў, рэалізму. Пачаў фарміравацца ў 1990-х гг. Адным з ідэолагаў стаў брытанскі пісьменнік Чайна Мьевіль. Таксама да гэтага жанру адносяць Ніла Геймана, Філіпа Пулмана, Стэфа Свэйнстана, М. Джона Харысана, Рэнсама Рыгза, Стыва Какейна і іншых. Паводле анталогіі Эн і Джэфа Вэндмеераў, New Weird — жанр гарадской фантазіі, які абвяргае рамантызаваны традыцыйны фэнтэзійны сусвет, абіраючы грубыя, рэалістычныя мадэлі светаўтварэння, з элементамі жахаў, гвалту, натуралізму, «чарнухі». Калі фэнтазі — з большасці жанр дзеля эскапізму, бегства ад рэчаіснасці, то New Weird прапануе вяртанне да актуальных грамадскіх праблем, маляванне іх у гратэскным, фантастычным выглядзе. Сусветы гэтага жанру пераважна малапрыемныя, аўтары свядома імкнуцца выклікаць у чытача эмоцыі агіды, гідлівасці, але своеасаблівая эстэтыка жахаў і натуралізму прываблівае мноства прыхільнікаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Michael Cisco essay on the New Weird Архівавана 25 кастрычніка 2005.