Тэхнічная дапамога СНД

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема праграмы ТАСІС

TACIS (Technical Assistance for the Commonwealth of Independent States, Тэхнічная дапамога Супольнасці Незалежных Дзяржаў) — праграма Еўрапейскага саюза па спрыянні паскарэнню працэсу эканамічных рэформ у СНД. Праграма фундуе гранты для перадачы ноу-хау краінам СНД. Арганізавана ў 1991.

Ноу-хау перадаецца ў форме кансультацыяў, накіроўвання груп экспертаў, даследаванняў і прафесійнай рыхтоўлі, шляхам стварэння праўнай і нарматыўнай базы, эксперыментальных праектаў.

TACIS працуе ў супрацы з краінамі-партнёрамі для вызначэння кірунку выкарыстання сродкаў, а таксама з іншымі донарамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Сярод найбольш важных кірункаў вылучаюцца: рэструктурызацыя прадпрыемстваў, развіццё прыватнага сектара, рэформа дзяржаўнага кіравання, сельская гаспадарка, энергетыка і транспарт.

З 1991 па 1999 было выдаткавана 4,2 млрд еўра на больш за 3 000 праектаў.

Праграма TACIS на 20002006 з бюджэтам каля 3,1 млрд еўра ахапляе Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кіргізію, Малдавію, Манголію, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Украіну і Узбекістан. Аб'ём тэхнічнай дапамогі ЕС для Беларусі з 1991 г. па 2006 г., ацэньваецца ў 216 мільёнаў еўра, што складае больш за 40% усёй тэхнічнай дапамогі, атрыманай Беларусью за гэты перыяд.

У Беларусі сродкі ідуць на наступныя напрамкі:

  • спрыянне гарманічнаму развіццю чалавека, падвышэнне яго жыццёвага ўзроўню, падтрымка рэалізацыі сацыяльных праграм, механізмаў падання сацыяльнай дапамогі;
  • спрыянне ўстойліваму эканамічнаму ўзросту праз развіццё замежнаэканамічнай, інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці і міжнароднай супрацы;
  • спрыянне энерга- і рэсурсазахаванню;
  • ахова навакольнага асяроддзя, экалагічная ўстойлівасць, рэабілітацыя і ўстойлівае развіццё тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]