Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец
| Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1960 (65 гадоў) |
| Месца нараджэння | Мінск |
| Грамадзянства | |
| Муж | Ігар Артамонаў |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына |
| Гады актыўнасці | 1979 — цяперашні час |
| Тэатр | Вялікі тэатр Беларусі |
| Ролі | Блудніца, лэдзі Капулеці, Зарэма |
| Спектаклі | Карміна Бурана, Рамэа і Джульета, Бахчысарайскі фантан |
| Узнагароды | |
Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Дзяўчына («Балеро» на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта» Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага), Мірта («Жызэль» А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ад «Зорачкі» да зор… Архівавана 10 сакавіка 2016.
