Алег Барысавіч Залётнеў
Алег Барысавіч Залётнеў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 2020 (73 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алег Барысавіч Залётнеў (8 ліпеня 1947, Сухабязводнае[d], Горкаўская вобласць — 20 лістапада 2020, Мінск) — беларускі кампазітар.
Біяграіфя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 ліпеня 1947 года ў г. п. Сухабязводнае Горкаўскай вобласці РСФСР у сям’і рэпрэсаваных[1].
Выпускнік Мінскай музычнай вучылішча імя Глінкі (аддзяленне тэорыі музыкі). У 1974 годзе скончыў аддзяленне кампазіцыі Беларускай кансерваторыі (класа Пятра Падкавырава). У 1979—1983 гадах — загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. У 1984 годзе пачаў выкладаць гукарэжысуру ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Настаўнічаў у дзіцячых музыкальных школах у Мінску, выкладаў у Інстытуце культуры. Пазней быў спецыяльным карэспандэнтам і намеснікам дырэктара радыё «Культура».
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1992 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1994 года.
Памёр 20 лістапада 2020 года ад каранавірусу[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці ўласцівы перавага лірычнай вобразнасці, спалучэнне класічнай традыцыі, неакласіцыстычных тэндэнцый і сучасных тэхнік кампазіцыі. Сярод твораў: балет «Кругаверць» па матывах народных балад (пастаўлены ў 1996, лібрэта Ю. Чурко); драматычныя араторыя «Лісткі календара» (словы М. Танка, 1983), «Літургія Св. Іаана Златавуста» (1994), «Нясвіжская меса» паводле твораў кампазітараў 18 ст. (1997); камерная сімфонія (1979), адажыа «Doloroso» (1980); канцэрты: для фартэпіяна (1974), для голасу (1988), для ўдарных інструментаў «Credo» (1992), для аргана і ўдарных (1993) з аркестрам; паэма-карціна «Купальская ноч» для народнага аркестра (1982); «Тэатральны дывертысмент» для ансамбля духавых, ударных і фартэпіяна (1992); камерна-вакальныя і камерна-інструментальныя творы; хары (у т. л. «Безнадзейнасць»[3]), рамансы, песні («Было ж толькі лета», словы Уладзіміра Карызны[4], «Песня о дружбе» словы Уладзіміра Някляева[5], «Песня аб памяці» словы А. Вярцінскага[6]). Аўтар музыкі больш як для 100[2] драматычных спектакляў, кіна- і тэлефільмаў, радыёпастановак.
Музычная п’еса «Купальскі напеў»[7]. Мюзікл «Валенсіянскія вар’яты» (1983, паводле Лопэ дэ Вэгі)[8]. Оперы «Адзінокі птах», «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (пастаўленая ў Маладзечанскім маладзёжным народным музычным тэатры ў 2013 годзе, лібрэта Сяргея Макарэя)[9].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кампазітар 7 фільмаў[10]:
- «Ускоренная помощь» 2, серыял, 2001
- «Уносим ноги» ці «Хочу в Париж»[11], 1995
- «Не понимаю», 1989
- «Одна ночь», тэлефільм, 1989
- «Паляванне на Апошняга Жураўля», міні-серыял, 1986
- «Деревья на асфальте», 1984
- «Барвовая трава»[12], 1982
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ а б От коронавируса умер известный белорусский композитор Олег Залётнев (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ Безнадзейнасць [Ноты] : „Скарына, доктар лекарскіх навук…“ : хор [змешаны] a'capella // Адрасуючы Скарыне : творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя Францыску Скарыне. — Мн., 1991. — С. 25—27.
- ↑ Было ж толькі лета [Ноты] : „Мяцеліцу лісця бярозы ўзнялі…“ // Люблю цябе, Белая Русь : песні [беларускіх кампазітараў] на словы Уладзіміра Карызны : [для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна] / уступны артыкул Ю. Семянякі. — Мн., 1984. — С. 79—85.
- ↑ Песня о дружбе [Ноты] : „Повезло тебе в судьбе…“ // Школьные годы : [сборник произведений белорусских композиторов : для детского хора с сопровождением фортепиано и без сопровождения] / [составитель Г. Г. Титова]. — Мн., 1984. — С. 51—57.
- ↑ Песня аб памяці [Ноты] : „Калі ў атаках падалі салдаты…“ // Сборник песен белорусских композиторов в аранжировке для самодеятельных ВИА / [редактор–составитель М. Финберг]. — Мн., 1985. — С. 77—91.
- ↑ Купальскі напеў [Ноты] // Мелодыі роднага края : рэпертуарна–метадычны зборнік п’ес для дзіцячага аркестра народных інструментаў. — Мн., 1991. — С. 76—91.
- ↑ Мюзікл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 59
- ↑ Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт [Ноты]: рамантычная опера ў дзвюх дзеях [рукапіс] / Алег Залётнеў. — 2013. — 153 с.
- ↑ Олег Залетнев — фильмы (руск.). КиноПоиск. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ Алег Барысавіч Залётнеў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Все белорусские фильмы: каталог-справочник / Авт.-сост. И.Авдеев, Л. Зайцева; Науч. ред. А.В. Красинский. — Мн.: Бел. навука, 2000. — Т. 2. Игровое кино (1971—1983). — С. 250.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. М. Аладава. Залётнеў Алег Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Беларусі
- Кінакампазітары Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19