Узнясенне (Слуцк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абраз Узнясенне са Стэфанаўскай царквы са Слуцка.jpg
Узнясенне. сярэдзіна XVII стагоддзя
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера[d]
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-24)

Узнясенне — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Стэфанаўскай царквы ў г. Слуцку Мінскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстос у цёмна-чырвоным хітоне, карычневым гімаціі ўзносіцца ў славе. Яго падтрымліваюць анёлы ў чырвоным, сінім, блакітным адзенні з карычневымі крыламі. Два анёлы ў белых гімаціях з карычневымі крыламі, якія стаяць на гары Елеонскай, паказваюць на Хрыста апосталам у чырвоным, вохрыстым, блакітным адзенні. Злева — вылучаная німбам Маці Божая ў блакітным хітоне, цёмна-чырвоным мафорыі. Позем светла-зялёны з карычневымі кветкамі. Фон, німбы, мандорла аграфлены. Палі чорныя з пасярэбраным раслінным арнаментам. Абраз аздоблены валікамі, «камянямі».

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Свята-Стэфанаўскай царквы г. Слуцку Мінскай вобласці[2][3].

Ікона да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні Ф. А. Мадоравым, В. В. Філатавым(руск.) бел., І. П. Горыным(руск.) бел. у 1954—1956 гадах (Масква)[2].

У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР[4].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка. Минск. 1926
  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Знаходкі М. М. Шчакаціхіна (1886—1940). Мінск. 1995
  • Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
  • Помнікі хрысціянства ў пластыцы і жывапісе Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2001

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
  3. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мінск: «Беларусь», 1980. — С. 42. — 316 с. — 50 000 экз.
  4. Абраз «Узнясенне»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчакаціхін М. М. 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Каталёг аддзелу старажытнага мастацтва / Апрацаваў М. Шчакаціхін. Мн., 1926. С. 16
  • Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство