Уладан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладан
(ഉള്ളാടന്‍ )
Рассяленне ўладан
Агульная колькасць 19 тыс.
Рэгіёны пражывання Індыя
Мова малаялам
Рэлігія індуізм
Блізкія этнічныя групы малаялі, мудугар

Уладан, або наядзі (саманазва ഉള്ളാടന്‍ ) — малы народ у горнай мясцовасці індыйскага штата Керала. Агульная колькасць — 19 тыс. чалавек[1]. Размаўляюць на мове малаялам.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Назва уладан паходзіць з мовы малаялам і азначае вандроўных людзей. Згодна паданню, уладан - нашчадкі салдат, якія пасля ваеннай паразы схаваліся ў горных лясах, пачалі весці вандроўны вобраз жыцця. Аднак ад астатніх малаялі яны адрозніваюцца не толькі месцам жыхарства і заняткамі, але і знешнім абліччам, паколькі захоўваюць больш рысаў, характэрных для аўстралоіднай расы. Гэта дазваляе меркаваць, што уладан - нашчадкі мігрантаў каменнага веку, якія значна меней зліліся з больш познімі дравідыйскімі перасяленцамі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Уладан традыцыйна займаліся падсечна-агнявым земляробствам. Такі спосаб гаспадарання вёў да хуткага збяднення ўраджайнасці глебы і вымушаў людзей перасяляцца з аднаго месца на іншае. Значную ролю адыгрывалі збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства. Палююць з дапамогай прашчы. Рыбу б'юць з лукаў з прывязанымі да іх стрэламі.

У 1970-ыя гг. уладан у сувязі з зямельнай рэформай атрымалі зямлю ў непасрэднай блізкасці ад лесу, што прывяло да паступовай аселасці землеўладальнікаў.

Грамадства падзяляецца на 4 экзагамных супольнасці ілом. Жыхары вёсак маюць кіраўнікоў, якія ў сваю чаргу падпарадкоўваюцца адзінаму правадыру. Яго ўлада перадаецца па спадчыне ад бацькі да сына. Рашэнні правадыра звычайна не аспрэчваюцца простымі абшчыннікамі.

Сем'і малыя нуклеарныя. Жанчыны пасля шлюбу захоўваюць прыналежнасць да свайго роду. Дзеці таксама лічацца чальцамі роду маці. Маёмасць мужчын пасля смерці падзяляецца паміж іх сынамі і пляменнікамі па жаночай лініі. Звычайнымі з'яўляюцца дзіцячыя шлюбы, а таксама братэрская паліандрыя. Пасля смерці мужа жанчына становіцца жонкай аднаго з яго братоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]