Уладзімір Іванавіч Тайнікаў
Уладзімір Тайнікаў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | байдарка, спрынт |
Клуб | Спартак |
Нарадзіўся |
23 чэрвеня 1959 (63 гады) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Рост | 180 см |
Вага | 78 кг |
Уладзімір Іванавіч Тайнікаў (23 чэрвеня 1959, Худава, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вясляр-байдарачнік (дыстанцыі 500 і 1000 метраў). Заслужаны майстар спорту СССР (1978).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ, з 2002 дырэктар вучэбна-спартыўнай базы Беларускай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры.
Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы чацвёрцы.
- Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронзавы прызёр (1978, 1979)
- Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Выпускнікі БДУФК
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
- Заслужаныя майстры спорту СССР