Худава
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Худава
|
Ху́дава[1] (трансліт.: Chudava, руск.: Худово) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вядома прынамсі з канца XIV ст. як «Худаво» ў Друцкім княстве, у 1378—1394 гадах друцкі кн. Васіль Міхайлавіч даў паўлукно мёду з Худаўскай даніны на памін сваёй душы друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Евангеллі-Апракасе.[2]
Станам на 1579 год ва ўласнасці князёў Друцкіх-Сакалінскіх[3].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Іванавіч Тайнікаў — беларускі вясляр-байдарачнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.
- ↑ AGAD, ф. 336 (ARCHIWUM ROSKIE), спр. 1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх