Уладзімір Іванавіч Тарасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Тарасаў
Дата нараджэння 10 верасня 1948(1948-09-10) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Уладзімір Іванавіч Тарасаў (нар. 10 верасня 1948, в. Шчыткавічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння», 1975), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978).

Працаваў у Інстытуце эканомікі АН Беларусі (з 1978, навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела цэнаўтварэння і фінансава-крэдытных адносін, у 1989—1994 гадах — намеснік дырэктара па навуцы), Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь (1994—1996, галоўны кансультант, кіраўнік групы саветнікаў пры праўленні банка), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1996—1999, прафесар кафедры банкаўскай справы), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1999 года — загадчык кафедры банкаўскай і фінансавай эканомікі, у 2013—2019 гадах — кафедры карпаратыўных фінансаў, у 2019—2021 гадах — прафесар кафедры).

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[1].

Навуковыя інтарэсы: грашова-крэдытная палітыка; цэнаўтварэнне; эканамічная палітыка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Общественно-необходимые затраты и цена новой техники : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.09 : защищена 20.04.1989 : утверждена 08.12.1989 / Тарасов Владимир Иванович. — Минск, 1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тарасаў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тарасов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 187.
  • Тарасаў Уладзімір Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 272.
  • Тарасов Владимир Иванович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович [и др.]. — Минск, 2002. — С. 209.