Уладзімір Аляксеевіч Дудараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Дудараў
Нараджэнне 1977
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы

Уладзімір Аляксеевіч Дудараў (нар. 1977, Магілёў) — беларускі палітык, дзеяч мясцовага кіравання.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве. У 2001 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Працаваў тэхнікам у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце; прайшоў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь; працаваў ахоўнікам крамы «Пасад»; вадзіцелем Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржграніцы і транспарце Мінсельгасхарча; служыў у органах Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; з'яўляўся дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю «Эксперт-строй»; інжынерам вытворчага тэхнічнага аддзела будаўнічага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат»; вядучым рэферэнтам агульнага аддзела Магілёўскага аблвыканкама; вядучым спецыялістам агульнага аддзела ўпраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама; галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Са жніўня 2010 года — начальнік аддзела будаўніцтва Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку 2019 года пакінуў гэтую пасаду.

Каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Быў затрыманы і зняволены 11 чэрвеня 2020 года. Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй прызналі Уладзіміра Дударава палітычным зняволеным[1]. 20 верасня 2021 года Дудараву далі 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму[2].

Зноскі