Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч
Парахневич В.А..jpg
Дата нараджэння 18 студзеня 1918(1918-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1980(1980-07-28) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч (18 снежня 1918, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён — 28 ліпеня 1980) — Герой Савецкага Саюза (15.8.1944). Заслужаны настаўнік БССР (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 снежня 1918 г. ў в. Аўсімавічы Бабруйскага раёна. Скончыў БДУ (1941). З жніўня 1941 г. ў падпольнай групе Варатынскага сельсавета. З ліпеня 1942 г. партызан 537-га атрада, камандзір дыверсійнай групы атрада, якая дзейнічала на чыгунцы Жлобін-Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З лістапада 1943 г. Парахневіч з'яўляўся палітруком роты 539-га партызанскага атрада, з чэрвеня 1944 г. камандзір 102-га атрада 9-й партызанскай брыгады імя С. М. Кірава. Пасля вайны на камсамольскай і педагагічнай рабоце ў Мінску.

Аўтар падручнікаў для школы, кнігі «Вогненныя віхуры» (1969). Памёр 28.7.1980 г.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 94. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.