Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксеевіч Шчарбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Шчарбакоў
Дата нараджэння 5 студзеня 1939(1939-01-05) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт ААН РБ
Альма-матар

Уладзімір Аляксеевіч Шчарбако́ў (нар. 5 студзеня 1939, в. Шчарбачы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат біялагічных навук (1969). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002).

Нарадзіўся 5 студзеня 1939 года ў в. Шчарбачы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1962 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1968 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі. З 1972 года — вучоны сакратар Заходняга аддзялення, з 1991 года — Беларускага аддзялення УАСГНІЛ; у 19921997 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 20012002 гадах — начальнік аддзела аграноміі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асноўных сельскагаспадарчых культур і інш.

  • Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.);
  • Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.);
  • Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.);
  • Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І. М. Багдзевічам, М. І. Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. № 5.

Зноскі