Уладзімір Бакуновіч
Уладзімір Бакуновіч | |
---|---|
Род дзейнасці | эканаміст |
Дата нараджэння | 10 снежня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1992 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
Уладзімір Бакуновіч (10 снежня 1926, в. Малыя Сцяблевічы, Лунінецкі павет — 23 мая 1992, Дэтройт, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч ЗША, эканаміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў польскай і савецкай школах. У 1944 годзе разам з сям’ёй бацькоў апынуўся ў Германіі, дзе да канца Другой сусветнай вайны працаваў у фермера, а потым вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў беларускіх лагерах у Рэгенсбургу і Віндышбергердорфе[1].
У 1950 годзе разам з бацькамі выехаў у Аўстралію. У Сіднеі браў удзел у арганізацыі Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Пазней апублікаваў на старонках газеты «Бацькаўшчына» нататкі пра першыя гады беларускай прысутнасці на кантыненце (друкаваўся пад псеўданімам Уладзімір Сцяблевіч)[1].
У 1954 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювенскага ўніверсітэта ў Бельгіі, дзе ў 1963 г. атрымаў ступень доктара эканомікі[1].
Пазней пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансвіку (штат Нью-Джэрсі), а з 1968 года — у Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў як спецыяліст па падатковых справах. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці БАЗА і Рады БНР[1]. Прымаў удзел у Пятай сустрэчы беларусаў Аўстраліі, прысвечанай 100-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты. З жонкай Людмілай выгадаваў пяцёра дзяцей — сына і чатырох дачок[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- ↑ а б Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006