Малыя Сцяблевічы
Вёска
Малыя Сцяблевічы
|
Малы́я Сцябле́вічы[1] (трансліт.: Malyja Sciablievičy, руск.: Малые Стеблевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на захадзе і ўсходзе далучаюцца завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX ст., калі перасяленцы з вёскі Сцяблевічы заснавалі тут новае паселішча і назвалі яго Малыя Сцяблевічы. Пад такой назвай яно ўпамінаецца ў матэрыялах 1811 г. Паводле інвентара 1826 г. у складзе маёнтка Леніна (валоданне князя Л.П. Вітгенштэйна) у Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, 7 двароў. У 1879 г. упамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царкоўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 138 жыхароў. У 1908 г. 18 двароў. Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 г. у складзе Польшчы. З верасня 1939 г. у складзе БССР. У 1940 г. 60 двароў, 348 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы часта базіраваліся партызаны. У лютым 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 84 жыхары. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 265 жыхароў, у складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр – вёска Леніна).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Бакуновіч (1926—1992) — беларускі грамадскі дзеяч ЗША, эканаміст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх