Уладзімір Васілевіч Мацвееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васілевіч Мацвееў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па кінематаграфіі
жнівень 1972 — 1988
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Павел Бяляўскі
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 23 верасня 1929(1929-09-23)
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Уладзі́мір Васі́левіч Мацве́еў (23 верасня 1929, м. Смалявічы Менскай акругі — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З служачых. Член КПСС (1959). Скончыў БДУ (1953).

З 1951 года літработнік, загадчык аддзела газеты «Знамя юности», з 1958 года загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Советская Белоруссия». У 1963—1965 гадах намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. У 1965—1972 гадах рэдактар «Сельской газеты». З жніўня 1972 года старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па кінематаграфіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7—9 склікання. На XXVI і XXVII з’ездах КПБ абіраўся членам ЦК КПБ. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]