Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя
Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | сакавік 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1943 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя (сакавік 1917, вёска Смалічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 23 лютага 1943) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
У 1935 годзе скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 годзе — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута, быў накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадскую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газеты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая часць трапіла ў акружэнне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк з лагера і вярнуўся дадому. Па некаторых звестках па прапанове камандавання партызанскага атрада ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадскую школу. У верасні 1942 г. перабраўся ў Слуцк, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў снежні 1942 года была выдана правакатарам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1938 года.
Расстраляны немцамі 23.02.1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 г. мазырская газета «Палеская праўда» змясціла апавяданне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданнем выйшла кніга апавяданняў «Любоў» (1938, 1939).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Слуцку
- Пахаваныя ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Расстраляныя