Смалічы (Капыльскі раён)
Выгляд
Вёска
Смалічы
|
Смалічы́[1] (трансліт.: Smaličy, руск.: Смоличи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах — цэнтр Смалічоўскага сельсавета. Цэнтр ЗАТ «Малінава».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на рацэ Волка, за 42 кіламетры на поўдзень ад горада Капыль, за 157 кіламетраў ад Мінска, за 34 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Вызнянскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 39 двароў, 250 жыхароў
- 1997 год — 144 двары, 374 жыхары
- 2001 год — 141 двор, 366 жыхароў[2]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Крама
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Кандраценя (1917—1943) — беларускі пісьменнік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Смалічы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 612. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смалічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 46. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 612—613. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Расповяд пра вёску з фота
- Разнастайная інфармацыя аб Капылі і Капыльскім раёне на http://btclub.livejournal.com/