Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі
Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2023 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2010) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі (8 чэрвеня 1942, Новасібірск, РСФСР, СССР — 13 кастрычніка 2023, Наваполацк, Беларусь) — беларускі спецыяліст у галіне геаэкалогіі і суднабудавання. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», 1964; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя карабля», 1971).
Працаваў у Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (1965—1971), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: выпрабаванне мадэлей суднаў на натурным хваляванні; рух двухфазных патокаў; гідратранспарт; упакоўванне і транспартаванне высоказастываючых нафтапрадуктаў; засцярога водных аб’ектаў пры аварыйных разлівах нафты; прамысловая і экалагічная бяспека магістральных трубаправодаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Медаль Францыска Скарыны (2013), званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2010), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Защита водных объектов при аварийных разливах нефти на нефтепроводах : диссертация … доктора технических наук : 25.00.36 : защищена 16.06.2010 : утверждена 24.11.2010 / Липский Владимир Константинович. — Минск, 2010.
- Технические средства защиты водных объектов при аварийных разливах нефти / В. К. Липский, И. И. Лиштван. — Новополоцк, 2009.
- Упаковывание и транспортирование высокозастывающих нефтепродуктов / П. В. Коваленко, В. К. Липский, З. С. Теряева. — Новополоцк, 2008.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк, 2008. (Інфармацыя на с. 58, 218—221.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Человек года Витебщины: Липский Владимир Константинович (руск.)
- Липский Владимир Константинович // Научно-технический журнал «ПРОБЛЕМЫ СБОРА, ПОДГОТОВКИ И ТРАНСПОРТА НЕФТИ И НЕФТЕПРОДУКТОВ»(недаступная спасылка) (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Наваполацку
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Караблебудаўнікі
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Эколагі СССР
- Эколагі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі